Гараджанка паскардзілася на пешаходны пераход каля гатэля «Сямашка». Па словах гараджанкі, прыпаркаваныя злева каля гатэля аўтамабілі цалкам закрываюць агляд па вул. Антонава. «Гродзенская праўда» атрымала каментар ад ДАІ аблвыканкама.
У гадзіны працы рынку на вуліцы Антонава інтэнсіўны рух аўтамабіляў, а парковак не хапае. Таму вадзіцелі пакідаюць машыны ў неналежных месцах, а пешаходы – парушаюць правілы пры пераходзе дарогі.
Тым не менш у ДАІ Гродна адказалі, што “змен існуючай арганізацыі дарожнага руху не патрабуецца”. Але параілі быць асабліва ўважлівымі на дадзеным участку дарогі, а пры любых парушэннях тэлефанаваць у інспекцыю.
Чытайце таксама: Уладальнікам самакатаў давядзецца прайсці “тэхагляд” – вось у якім выпадку



