Аўтамабільны рух зменяць на кальцавым скрыжаванні вуліц Будзённага і Каханоўскага. Рух зробяць спіралепадобным па прынцыпу «турбокольца», паведамляе ДАІ Гродна.


Турбакольцавае скрыжаванне прыдумалі ў канцы 90-х у Нідэрландах. Лічыцца, што гэты прынцып руху больш бяспечны, чым традыцыйныя кругавыя развязкі.
Галоўная асаблівасць «турбакольца» у тым, што патрэбную паласу кіроўца павінен заняць да ўезду на круг. Зрэшты, урбаністы адзначаюць і мінусы падобнай арганізацыі аўтамабільнага руху. Часам вадзіцелі ігнаруюць разметку і рухаюцца, як прывыклі – у выніку адбываецца ДТЗ.
Каб рух было спарадкаваным, у паўнавартаснага турбакольца павінен быць цэнтральны астравок адмысловай формы і фізічныя падзельнікі паміж палосамі руху. Ці з’явяцца такія зоны на кальцы Будзённага-Каханоўскага, у ДАІ Гродна пакуль не паведамілі.
Чытайце таксама: Рамонт маста праз Юрысдыку скончаць да чэрвеня


