Калі вы купілі сродак персанальнай мабільнасці (гіраскутэры, самакаты, сігвеі) да 1 верасня 2025 года і ён разганяецца вышэй за 25 км/г, яму спатрэбіцца электронны пашпарт. Справа ў тым, што годам раней электрасамакаты, якія развіваюць хуткасць больш за 25 км/г, прыраўнялі да мапедаў/матацыклаў – цяпер яны патрабуюць рэгістрацыі ў ДАІ.
Працэдура выглядае наступным чынам. Транспарт правераць на адпаведнасць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза “Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў” (ТР МС 018/2011) – не ўсе змогуць яго прайсці. Пасля ўладальнік афармляе электронны пашпарт і рэгіструе персанальны сродак мабільнасці ў ДАІ.
Для ўладальнікаў такога транспарту распрацавалі спецыяльную памятку. Згодна з ёй, заяўляць прыладу на ацэнку не спатрэбіцца, калі:
- Ёсць пасведчанне аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку (СБКТС) і адабрэнне тыпу транспартнага сродку (ОТТС).
- Калі прылада не развівае хуткасць вышэй за 25 км/г.
- Калі прылада не мае ў сукупнасці прыкмет, якія дазваляюць аднесці яе да мапеду ці матацыклу.
Як аддаць транспарт на ацэнку?
Усяго ў Беларусі працуе 25 выпрабавальных лабараторый, у тым ліку ў Гродне і Лідзе.
Уладальніку трэба падаць заяву ў лабараторыю, заключыць дамову і ўзгадніць дату правядзення ацэнкі. У дзень правядзення ацэнкі трэба прывезці транспарт у лабараторыю – ён павінен быць працоўным.
Ацэнку праводзяць на працягу працоўнага дня. Пасля афармляюць электронны пашпарт транспарту і выдаюць выпіс са статусам “дзеючы”. Гэтага дастаткова, каб зарэгістраваць транспарт у ДАІ.
Спрошчаны парадак афармлення дзейнічае да 1 верасня 2026 года.
Чытайце таксама: У Гродне ўпершыню зарэгістравалі мапед у ДАІ


