Расійская мастачка Ганна Лобач, якая ўжо шэсць месяцаў жыве ў Гродне са сваiм мужам-беларусам, распавяла Hrodna.life пра паштоўкі, на якіх малюе гродзенскія славутасці. Свае творы якiя пасля дарыць сябрам або прадае.
Ганна чатыры гады працуе ілюстратарам. Менавіта паштоўкі яна пачала маляваць зусім нядаўна і акурат у Гродне.
«Мае малюнкі часцей за ўсё застаюцца ў нататніках, а часам хочацца падарыць камусьці свой малюнак ці пакінуць напамін пра сваю творчасць. Паштоўкі - зручны для гэтага фармат. Бо візітоўка гэта толькі твае кантакты, а вось паштоўка — ужо невялікі падарунак», — распавядае Ганна.
У дзяўчыны ўзніклі вельмі прыемныя адносіны з Гродна. У гэтым горадзе яна адчувае натхненне і неабходны супакой для творчасці.
[irp posts="6127″ name="Мастачка-падарожніца з Расіі распісвае гродзенскія вокны перадсвяточнымі ўзорамі"]
«Неяк з мужам мы хацелі прывезці сваім сябрам у Чарнагорыю паштоўку з відамі Гродна і проста не знайшлі дастойных. Ёсць паштоўкі-фатаграфіі, якія прадаюць у кнігарнях, але яны мне не спадабаліся. Тады муж прапанаваў зрабіць паштоўкі мне самой і запоўніць прабел для ўсіх, хто хоча таксама папулярызаваць Гродна».
Летам Ганна рабіла ў нататніках серыю скетчаў пра Гродна і хацела зрабіць паштоўкі менавіта з іх, але з-за таго, што для друку стыль і фармат малюнкаў быў не самы ўдалы, дзяўчыне прыйшлося спецыяльна намаляваць некаторыя славутасці Гродна ў адзінай тэхніцы і стылі. Натхнілі Ганну гістарычныя будынкі Гродна.
«Фарны касцёл я намалявала першым, ён быццам партал у іншы час. Вакол яго зусім іншая атмасфера, нягледзячы на турму пад бокам. Пажарная каланча і тэрыторыя побач з ёй незвычайныя перападамі вышынь: Нёман, высокія берагі і замак.
Пагоркі Гродна даюць добры агляд, можна бачыць будынак здалёку і з усіх бакоў. Мяне гэта і натхняе. Мае малюнкі стылізаваныя, у іх няма рэалізму, але мне ўсё роўна трэба бачыць будынак у прыгожых ракурсах і захапляцца ім, каб захацець яго намаляваць».
Каб стварыць паштоўку, Ганна спачатку малявала лiнерам на паперы, пасля сканавала, а ўжо далей у фоташопе збірала кампазіцыю. Дзяўчына стварала макет для друку патрэбнага памеру і ішла ў друкарню, там выбірала неабходную па шчыльнасці і якасці паперу і ламінацію. І вось гатовы варыянт.
Зарабляць на паштоўках Ганна пакуль не плануе. Робіць гэта яна ў якасці хобі і для задавальнення. Каб зарабляць на іх, трэба павялічваць наклад і мець некалькі кропак продажаў.
«Не выключана, што ў будучынi мне захочацца павялічыць наклад і месцы продажаў. Паштоўкі вельмі добра прыняла публіка ў маім iнстаграме і ў астатніх сацыяльных сетках. Яны добра акупляюцца. Акурат цяпер пад Новы год купляюць паштоўкі з відамі любімага горада, каб адправіць іх сваім сябрам і сваякам у іншыя гарады і краіны».
Паглядзець і купіць паштоўкі Ганны можна ў этнакраме «Цудоўня». Пасля Новага года дзяўчына плануе выпусціць яшчэ адну серыю паштовак, па якой ужо мае напрацоўкі.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…