Установа Nunu адкрыецца ў Гродне на Маставой, 31. Там ужо наводзяць парадак пасля рамонту і завозяць мэблю. Дату адкрыцця пакуль не называюць.
“Nunu — это девушка, которая шумно смеётся, щедро угощает, не отпускает гостей голодными и считает, что «попробуй ещё вот это» — это язык любви. <…> Мы хотим, чтобы здесь знакомились, смеялись, делили еду руками, спорили о вкусах, заказывали «ещё по одному» и возвращались снова”, – пішуць заснавальнікі.








Nunu – праект рэстаратара Аляксея Серага, які таксама заснаваў рэстаран “МАРМО” і бар “LOFT”.
Меню пакуль не выклалі. Яго прапрацоўвалі з шэф-кухарамі Барысам Фрыдманам, які ўдзельнічаў у пятым сезоне “Бітвы шэфаў” і Дзмітрыем Ясевічам, якія працуюць у іншых праектах Аляксея. Усяго распрацавалі некалькі дзясяткаў страў, з якіх не ўсе ўвойдуць у меню.
Міжземнаморская кухня мае на ўвазе багацце свежай гародніны, зеляніны, бабовых, арэхаў, аліўкавага алею, рыбы і морапрадуктаў. Такія абеды часта суправаджае келіх віна.



