У Гродне ўзвядуць сеткі вонкавага асвятлення на прыдамавой тэрыторыі жылых дамоў. Пашанцуе жыхарам вул. Гая, пр-та Будаўнікоў і вул. Максіма Горкага.
Вось дзе менавіта з’явіцца больш святла:
- № № 3, 5, 7, 9 па вул. Гая,
- № № 3, 5, 21, 23 па праспекце Будаўнікоў,
- № № 69, 71, 73, 73А па вул. Максіма Горкага.
Усяго на працы выдаткуюць 57,5 тыс. рублёў. Іх завершаць з 2 лістапада да 16 снежня. Падчас работ здымуць дарожнае пакрыццё і зменяць арганізацыю дарожнага руху. Пры аднаўленні добраўпарадкавання ў месцах перасячэнняў тратуараў з праезнай часткай бартавы камень панізяць – для забеспячэння належных умоў руху маламабільных пешаходаў і веласіпедыстаў.
З дакументаў дзяржзакупак стала вядома, што асвятленне дададуць:
- па вул. Гарадзенскай,
- № № 4/1, 4/2, 6 па шашы Індурскай,
- на пешаходных дарожках па вул. Фолюш,
- № № 3, 5, 7, 9 па вул. Дзяржынскага,
- на ўездзе Рамесным у Гродна,
- па вул. Малахавіцкай,
- па вул. Рэпіна (ад вул. Соламавай да вул. Данілава),
- № 1 па вул. Індустрыяльнай,
- №№ 73, 75, 77, 79, 81 па вул. Чырвонаармейскай,
- №№ 20, 20а, 20Б па вул. Церашковай,
- Церашковай.
Гродзенцы перыядычна скардзяцца на неасветленыя вуліцы. У апошні раз жыхарка Гродна распавяла ў Threads, што дарога да галоўнага ўваходу ў дзіцячы сад №20 на вуліцы Рэпіна, 35, застаецца без асвятлення. Па словах жанчыны, там таксама няма нармальнага дарожнага пакрыцця, таму ў цёмны час сутак дабірацца да садка няпроста.
Чытайце таксама: Гродна перавялі на LED-свяцільнікі для эканамічнай выгады. Як гэта паўплывае на здароўе людзей і прыроду?


