Кавярня Mood на Замкавай, 7А прапрацуе да 1 лістапада ўключна, а пасля меркавана зменіць лакацыю. Верагодна, гэта звязана з праектам рэканструкцыі дома на гэтым участку.

Дзе менавіта Mood працягне працу, пакуль не зразумела. У сацсетках уладальнікі кавярні адзначылі, што старую лакацыю чакаюць “вялікія змены”, Mood ж рухаецца далей і рыхтуе для наведвальнікаў чарговую навіну.

“Мы класна правялі лета, у гэтым цудоўным дворыку. Па гэтым адрасе (Замкавая, 7А) мы будзем знаходзіцца да 1 лістапада ўключна. Хочам сказаць вам вялікі дзякуй, што былі з намі. Да новых сустрэч. Ваш Mood”, – дадалі ў роліку.

Першая кропка кавярні з’явілася ў 2024 годзе на Савецкіх Пагранічнікаў, 17 — зараз гэты адрас не пазначаны ў сацсетках установы, няма адзнак і на анлайн-мапах. Другая кропка на Замкавай, 7А з’явілася ў верасні 2025 – прапрацавала крыху больш за год.

Чаму кавярні давядзецца пераехаць?

На ўчастку па вуліцы Замкавая, 7 хочуць пабудаваць новы двухпавярховы будынак, яго адвядуць пад гандлёвыя памяшканні і гатэль на 10 нумароў. Праект ужо абмяркоўваўся на горадабудаўнічай радзе ў гарвыканкаме і выносіўся на грамадскія абмеркаванні.

Будаваць яго будзе кампанія “Контэ Інвест” – даччынае прадпрыемства кампаніі “Контэ Спа”. Яна валодае гандлёвымі цэнтрамі ў розных рэгіёнах Беларусі, у тым ліку гродзенскім ГЦ “OldCity”.

Будынкі на Замкавай, 7 і 7А, побач з якімі плануецца новае будаўніцтва, таксама належаць “Контэ Інвест”.

Чытайце таксама: У гістарычным цэнтры Гродна хочуць узвесці новы будынак. Ён адновіць страчаную забудову?