На гродзенскім піўзаводзе “Бровар” вядуцца аддзелачныя работы. Цяпер будаўнікі аднаўляюць старадаўнюю лесвіцу, якая стане часткай арт-прасторы піўзавода. Таксама ўкладваюць старадаўнюю плітку – яе выявілі, падняўшы падлогу савецкіх часоў, расказалі ў Instagram піўзавода.
Мантаж масіўнай лесвіцы ў галоўным корпусе «Бровара» прадугледжваўся праектам рэканструкцыі піўзавода. Чыгунную лесвіцу адлілі ў XIX стагоддзі, але пасля яна моцна пацярпела. Таму спецыялісты аднавілі прыступкі і балясіны — для іх вытворчасці распрацавалі 3D мадэль, якую пасля перадалі на вытворчасць. Аднавіць лесвіцу планавалі ў першапачатковым выглядзе.




Пра тое, што рэканструкцыя піўзавода «Бровар» знаходзіцца на фінішнай прамой, паведамлялі яшчэ ў канцы траўня 2026 года. На той момант спецыялісты займаліся аздобнымі працамі і мантажом асобных канструкцый.
Скончыць працы планавалі да верасня. Тады ж інвестар хацеў прыступіць да будаўніцтва гатэля, які будзе злучацца з былым піўзаводам падземнай пераходнай галерэяй.
Чытайце таксама: Паказалі, як змяніўся гродзенскі піўзавод за час рэканструкцыі



