Неабістро Boboli на Замкавай, 10 спыняе сваю працу. Апошні дзень, калі ўстанова прыме наведвальнікаў – 29 кастрычніка. Аб закрыцці ўладальнікі паведамілі ў Instagram. 

Прычыну закрыцця каманда рэстарана не агучыла. Але падзякавала наведвальнікам за тры гады цяплыні, утульнасці і ўсмешак. Таксама ўладальнікі выказалі падзяку гродзенцам за тое, што тыя выбіралі ўстанову для сустрэч, сняданкаў, спатканняў і важных размоваў.

«Мы назаўжды захаваем у памяці моманты, праведзеныя з вамі ў Neobistro Boboli. Жадаем вам знаходзіць такія ж цёплыя і светлыя месцы на сваім шляху», – напісала каманда рэстарана.

У каментарах гараджане шкадуюць аб закрыцці рэстарана, называючы яго любімым месцам у Гродне. Некаторыя сумуюць, што так і не паспелі ў ім пабываць. Сустракаюцца і перажыванні: гродзенцы цікавяцца, што адбываецца з мясцовым гастра-рынкам і чаму ўстановы пастаянна закрываюцца.

Установа Boboli ў фларэнтыйскай стылістыцы адкрылася летам 2023 у “Доме рыбака”. Канцэпцыю неабістро тлумачылі простымі і зразумелымі стравамі. У рэстаране падавалі сняданкі, ланчы і вячэры, таксама гатавалі дэсерты.


З лета 2026 у Гродне паступова закрываюцца ўстановы. У жніўні кафэ «Ройал» на Альшанцы спыніла працу з-за непаразумення з арэндадаўцамі і міліцыяй.

У верасні з гастра-рынку сышло кафэ-паб Chill Pub, якое працавала на Дзевятоўцы. У тым жа месяцы стала вядома пра закрыццё кафэ «Хотей» і рэстарана «Барашка»,а ў сярэдзіне кастрычніка аб сваім сыходзе паведаміла каманда кавярняў «Крепкий белый» і «Крепкий черный». 

Чытайце таксама: Мінус кавярня ў цэнтры: “вінаватая” рэканструкцыя