У канцы верасня дзве гродзенскія ўстановы — кафэ «Хотей» і рэстаран «Барашка» — спыняюць сваю працу. Аб закрыцці ўладальнікі паведамілі ў Instagram.
«Хотей» «завяршае главу»
З 21 верасня кафэ на Ажэшкі, 1 закрываецца. У Instagram уладальнікі пішуць, што “надышоў час завяршыць гэту главу”, а таксама выказваюць падзяку наведвальнікам.
Ці з’явіцца на месцы «Хотей» новая ўстанова – пакуль не да канца ясна. Уладальнікі толькі адзначылі, што ў звыклым фармаце кафэ закрываецца, самі ж прадпрымальнікі “рухаюцца далей”.
«Барашка»: «у кожнай гісторыі ёсць фінал»
Рэстаран на Калючынскай, 23 завершыць сваю працу 27 верасня. Свайму сыходу ўладальнікі прысвяцілі некалькі пастоў у Instagram – у іх прычына закрыцця таксама не тлумачыцца, але адзначаецца: «У кожнай гісторыі ёсць фінал».
Абедзве ўстановы выстаўлялі на продаж
Улетку 2024 «Хотей» і «Барашка» выставілі на продаж. Кошт гатовых бізнэсаў не ўказвалі.
Кафэ «Хотей» работала ў Гродне з 2017 года, «Барашка» — з 2018.
Чытайце таксама: На Дзевятоўцы закрываецца ChillPub. Ён прапрацаваў крыху больш за год


