Пракурора Корду Дзяніса Сяргеевіча прызначылі суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна на пяцігадовы тэрмін. Дзяніс быў дзяржабвінаваўцам па шэрагу рэзанансных “палітычных” спраў – у тым ліку па справе Анджэя Пачобута.
Дзянісу Корда 34 гады. Ён быў пракурорам аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці. Унесены ў 2023 годзе ў санкцыйны спіс Польшчы як датычны да масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
“З інфармацыі, атрыманай агенцтвам унутранай бяспекі, вынікае: уезд і знаходжанне грамадзяніна Беларусі ўяўляюць пагрозу бяспецы дзяржавы. Дагэтуль дзейнасць названай асобы пазіцыянуе яе як прыхільніка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Такое стаўленне да расійскіх ваенных дзеянняў на Украіне, матэрыяльна-палітычнай падтрымцы, аказанай Масквой беларускімі ўладамі, а таксама да гібрыднай вайны, якая вялася супраць рэспублікі, стварае сур’ёзную рызыку правакацый або справакаваных інцыдэнтаў, якія пацягнулі шкоду міжнароднаму становішчу Польшчы”, – паведамілі польскія ўлады.
Таксама Корда быў дзяржабвінаваўцам у справах кіроўцы Ціханоўскага Аляксандра Арановіча і памілаванай Аксаны Ляпко.
Корду прызначылі суддзёй Указам Прэзідэнта ад 7 кастрычніка № 355, піша Telegram-канал “Право имеют”.
Таксама па Гродзенскай вобласці прызначылі:
- Глінду Ганну Іванаўну – суддзёй эканамічнага суда на пяцігадовы тэрмін,
- Горбач Наталлю Чаславаўну – суддзёй Гродзенскага абласнога суда на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яе ад пасады суддзі суда Ленінскага раёна Гродна. Яна выносіла рашэнні і прысуды па палітычных артыкулах,
- Міхневіч Людмілу Эдвардаўну – суддзёй і старшынёй суда Ашмянскага раёна. Міхневіч была датычная да “палітычных” спраў,
- Салавей Жанну Іванаўну – суддзёй суда Слонімскага раёна на пяцігадовы тэрмін,
- Целеш Анжаліку Юр’еўну – суддзёй суда Ваўкавыскага раёна на пяцігадовы тэрмін,
- Якубель Крысціну Віктараўну – суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна на пяцігадовы тэрмін.
У адстаўку выйшлі суддзі суда Лідскага раёна Кошко Ігар Леанідавіч, Гродзенскага абласнога суда Цімафеевіч Валерый Іванавіч, эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Юрчак Раман Станіслававіч.



