Мапед Алены Жукавай і аўтамабіль Наталіі Краўчак з Ваўкавыска прадалі з аўкцыёну. Іх у ліку групы людзей судзілі за Telegram-чата «Вольныя ваўкі», піша Telegram-канал “Право имеют”.
Мапед SOUL HL 50QT-35 2008 года прадалі за 780 рублёў – на таргі зарэгістраваўся адзін удзельнік. Volkswagen Passat 1996 года сышоў за 5350 рублёў – за яго змагаліся тры ўдзельнікі. Таргі прайшлі 15 кастрычніка.


Алена Жукава і Наталія Краўчак праходзілі па справе Telegram-чата «Вольныя ваўкі». У Гродзенскім абласным судзе ў канцы кастрычніка 2025 года Ілля Ходас і Віталь Цынкель атрымалі па два гады і дзевяць месяцаў, Наталія Краўчук — два гады і восем месяцаў, Лілія Юруць, Людміла Шрубок, Вольга Пракопчык, Алена Жукава, Ірына Добрыновіч і Віктар Турчэнік — па два гады і шэсць месяцаў калоніі. Алена Жукава выйшла на волю 3 кастрычніка, Наталля Краўчак – у сакавіку.


