Котку чарнушку, якая жыла і “ахоўвала карціны” ў галерэі Тызенгаўза, загрызла сабака. Пра гэта ў сацсетках распавяла дырэктарка ўстановы Вольга Бабінская.
“Сябры і прыхільнікі галерэі. У нас здарылася бяда. Сёння ўдзень нашу кошку Чарнушку, якая спакойна спала на клумбе на сонейку, загрыз сабака.
Чыйсьці сабака хаскі, які бегае па вуліцах без гаспадара і намордніка. Мне цяжка гаварыць, таму пішу тут, – падзялілася Вольга. – Я хачу звярнуцца да ўсіх уладальнікаў такіх сабак – сачыце за сваімі гадаванцамі! Сёння нечая безадказнасць прынесла нам вялікае гора”.

У 2025 годзе кіраўніца распавядала прэсе, што ў галерэі жывуць два ката – Лаўрык і Чарнушка. Яе апісвалі як спакойную, мудрую котку, якая проста есць і спіць, часам, пад настрой, водзіць людзей па экспазіцыі.
Лаўрык, са слоў кіраўніцтва, цяпер ходзіць па галерэі і шукае “калегу”.
Чытайце таксама: Т-Тызенгаўз. 5 фактаў пра рэфарматара, якога абвінавацілі ў растраце казны



