Гродзенская блогерка Кацярына Занеўская распавяла ў Instagram аб нядаўнім судовым працэсе, які разгледзеў суд Кастрычніцкага раёна. Кацярына пайшла ў суд, бо яе дзяцей абразілі ў асабістых паведамленнях.

У ходзе разбіральніцтваў правялі экспертызу — суд стаў на бок Кацярыны. Дзяўчына, якая абразіла дзяцей, атрымала штраф. У роліку блогерка не агучыла ягоны памер. Таксама невядома, ці заяўляла яна матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды.

Згодна з заканадаўствам, абраза чалавека ў сацсетках рэгулюецца артыкулам 10.2 КаАП. Памер штрафу – ад 10 да 200 базавых велічынь (45-9000 руб.).

Блогерка таксама звярнулася да падпісчыкаў і папрасіла думаць, “што вы робіце і што гаворыце, таму што ўсе вашы дзеянні маюць наступствы”.

У каментарах карыстальнікі падтрымалі Кацярыну. Напісалі, што яна паступіла правільна, вырашыўшы адстойваць свае правы.

Чытайце таксама: Суд вынес прысуд гродзенскаму блогеру Міхаілу Драгуну