У Беларусі пачаўся сезон цвіцення сланечнікаў – фатаграфіямі палёў дзеляцца ў тым ліку і жыхары Гродзенскай вобласці. Аказваецца, за фотасесію з кветкамі можна атрымаць штраф. Hrodna.life расказвае, як пазбегнуць адміністрацыйнага артыкула.

У Threads адна з жыхарак Гродзенскай вобласці падзялілася фатаграфіямі квітнеючага сланечнікавага поля. У Беларусі сланечнікі звычайна заквітаюць у канцы ліпеня, а пік цвіцення прыпадае на першыя тыдні жніўня.

У каментарах дзяўчына дадала, што знайшла кветкі насупраць сядзібы Тызенгаўза ў вёсцы Караліна.

Пры фотасесіях у квітнеючых палях трэба быць уважлівым – у выпадку, калі кветкі будуць пашкоджаны, можна атрымаць штраф па арт. 11.3 КаАП (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці). Санкцыі артыкула прадугледжваюць штраф да 30 базавых велічыняў (1350 руб.).

У 2025 годзе адна з беларусак апублікавала фота ў васільковым полі – ім зацікавілася міліцыя. У выніку штраф дзяўчыне не далі, але правялі з ёй прафілактычную размову.

Чытайце таксама: У Гродне адкрываецца “АВКавярня”