Гродзенская кандытарская «Ваш торт» пачала вырабляць корпуснае марозіва – дэсерт робяць у выглядзе садавіны, ягад і арэхаў. На з’яўленне новага марозіва звярнула ўвагу блогерка Алеся Баклага. 

Корпусныя дэсерты робяць у выглядзе рознай садавіны і ягад. Галоўная асаблівасць такіх страў – дакладная дэталізацыя. Як правіла, карпусныя дэсерты робяць з пірожных.

Цяпер жа ў Гродне можна пакаштаваць корпуснае марозіва. У кандытарскай «Ваш торт» ёсць пазіцыі ў выглядзе вішні са смакам колы, грэцкага арэха з дабаўленнем кляновага сіропу і хрумсткага начыння, а таксама лайма з цытрусавым прысмакам. Таксама ёсць марожанае ў выглядзе фісташкі з аналагічным смакам.

Кошт корпуснага марозіва вар’іруецца ад 2,5 да 4,5 руб. у залежнасці ад вагі і начыння.

У сваім роліку блогерка Алеся Баклаха раіць загадзя ўдакладняць у ўстановы, ці ёсць корпуснае марозіва ў наяўнасці.

Чытайце таксама: У Гродне адкрылася кафэ азербайджанскай кухні – гатуюць “прэзідэнцкую” шаурму