На некаторых участках дарогі ў Гродне 12 чэрвеня абмяжуюць рух аўто і грамадскага транспарту. У гэты дзень у горадзе пройдзе гарадскі выпускны.
Рух часова абмяжуюць:
- па вул. Дзяржынскага (на ўчастку ад вул. Сацыялістычнай да вул. 17 Верасня), вул. Сацыялістычнай (на ўчастку ад вул. Дзяржынскага да вул. Карбышава), вул. Ажэшкі (на ўчастку ад вул. Савецкай да вул. Леніна), плошчы Антонія Тызенгаўза, вул. Мітрапаліта Філарэта:
з 16.00 – за выключэннем грамадскага транспарту;
з 19.00 да 00.00 – і для грамадскага транспарту;
- з 17.00 да 00.00 па вул. Давыда Гарадзенскага, вул. Вялікай Траецкай, вул. Віленскай, завулку Віленскаму – за выключэннем грамадскага транспарту.
Акрамя таго, абмяжуюць рух аўто з 19.00 да 19.50 па вул. Кастрычніцкай – будзе шэсце выпускнікоў.
Стаянкі аўто абмяжуюць на суткі (з 12 чэрвеня з 00:00) па вул. Мітрапаліта Філарэта, плошчы Антонія Тызенгаўза, вул. Дзяржынскага (на ўчастку ад вул. Сацыялістычнай да вул. 1 Мая), вул. Ажэшкі (на ўчастку ад вул. Савецкай да вул. Леніна), вул. Вялікай Траецкай (паміж дамамі № 21 і № 23).
Таксама 12 чэрвеня з 19.00 да 00.00 зменяць маршруты грамадскага транспарта — зверыць расклад можна на сайце Гродзенскага аператара пасажырскіх перавозак.
Чытайце таксама: Шэсце выпускнікоў, хэдлайнеры з Расіі і феерверк: у Гродне пройдзе гарадскі выпускны



