У гродзенскім аэрапорце плануцюць усталяваць новую сістэму пасадкі самалётаў. Пра гэта стала вядома на чарговай сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання, дзе абмяркоўвалі развіццё рэгіёна.
На аэрадроме з’явіцца сучасны радыёмаяк, які павысіць бяспеку палётаў і дазволіць пашырыць магчымасці аэрапорта. Улады чакаюць, што дзякуючы новаму абсталяванню ўдасца адкрыць новыя авіярэйсы і прыцягнуць у Гродзенскую вобласць больш турыстаў.
Як паведаміў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Сяргей Мяснікоў, тэхнічны пашпарт праекта ўжо ўзгоднены Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, а праект рашэння — Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі.
Закупкай абсталявання зоймецца прадпрыемства «Белаэранавігацыя». Таксама спецыялісты падрыхтуюць праектную дакументацыю і правядуць будаўнічыя і мантажныя работы.
Паводле папярэдніх планаў, новая сістэма павінна зарабіць да сярэдзіны 2027 года.
Пра мадэрнізацыю аэрапорта Гродна стала вядома яшчэ восенню 2025 года. Тады дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб паведамляў, што аэрапорту неабходны рамонт узлётна-пасадачнай паласы і абнаўленне аэратэхнічнага абсталявання. На гэтыя работы ўжо прадугледжана фінансаванне. Таксама заяўлялася, што ў 2026 годзе аэрапорт можа пачаць працаваць па чартарных або рэгулярных праграмах.
Узлётную паласу ўжо адрамантавалі
З 2021 года аэрапорт практычна перасталі эксплуатаваць па прызначэнні. Апошні чартарны рэйс з аэрапорта ў Гродне вылецеў у 2021 годзе — паўплывалі ўведзеныя санкцыі. Тады страты склалі 8,7 млн рублёў, а ў 2023 годзе аэрапорт абслужыў толькі 100 пасажыраў.
Тым не менш, у канцы 2025 года ў аэрапорце Гродна правялі рамонт узлётна-пасадачнай паласы. Спецыялісты адрамантавалі два ўчасткі асноўнай паласы і бакавую паласу бяспекі: старое бетоннае пакрыццё дэмантавалі і ўклалі новае. Агульная плошча рамонту перавысіла 8,5 тысячы квадратных метраў.
Беларускія чыноўнікі раней пацвярджалі, што адна з магчымых прычын стагнацыі аэрапорта — дрэнны стан узлётна-пасадачнай паласы.
Планавалася, што ў 2026 годзе аэрапорт «заработае па чартарнай або рэгулярных праграмах».



