Візавыя цэнтры Польшчы запусцілі мабільны дадатак для запісу на падачу дакументаў, паведамляе VFS.global.
Працэс запісу выглядае гэтак жа, як і на афіцыйным сайце VFS. Пры гэтым у дадатку з’явіўся пашыраны функцыянал для ўводу пашпартных дадзеных – дадатак можа сканаваць інфармацыю з пашпарта. Калі пашпарт біяметрычны, а ў тэлефоне ёсць чып тэхналогіі NFC, дадатак таксама зможа атрымаць інфармацыю з дакумента.
Дадатак ужо можна спампаваць з App Store і Google Play. Кампанія таксама дадала, што не нясе адказнасці за выкарыстанне паслуг пасярэднікаў, неафіцыйных мабільных дадаткаў або іншых сайтаў. Рэкамендуюць карыстацца афіцыйным сайтам і дадаткам VFS.
Чытайце таксама: Польскі эксперт: “Польшча магла б зрабіць для беларусаў бязвізавы ўезд або выдаваць шэнгенскія візы бясплатна”



