Да канца лета засталося 10 дзён. Каб вам не прыйшлося шкадаваць, што вы не паспелі зрабіць нешта запамінальнае, прапануем ідэі, як правесці гэтыя дні весялей. Захавайце сабе наш to-do list!
Сустрэць заход або світанак. Але не проста так, а праплываючы па Ласасянцы і возеры Юбілейным на сапбордзе.
Купіць вадзяны пісталет ці проста напоўніць паветраныя шарыкі вадой — і зладзіць водны бой з сябрамі.
Схадзіць на вечарынкі ў гродзенскіх дворыках. Самыя тусовачныя: вул. Вялікая Траецкая, 37, вул. Савецкая, 5 і вул. Маставая, 31. Або знайсці тэматычныя вечарыны ад устаноў Гродна.
Чытайце таксама: Дзе тусіць у Гродне летам: гайд па гродзенскіх дворыках
Паспрабаваць незвычайны летні ліманад або халодную каву з відам на Гродна. Напрыклад: на пляцоўцы каля Новага замка, каля кавярні «Наше место» ці побач — каля ратонды.
Паглядзець фільмы на свежым паветры. Бясплатна кіно паказваюць з пятніцы па нядзелю ў цэнтры Гродна на летняй пляцоўцы кінатэатра «Чырвоная зорка» і на возеры Юбілейным у аўтакінатэатры.
Напісаць мілую запіску з пажаданнем ці ідэямі, як і што можна зрабіць ці паспрабаваць наступным летам. А потым пакінуць яе паміж старонак у кнігарні.
Дамовіцца з сябрамі пайсці ў парк ці лес, выключыць тэлефоны на некалькі гадзін і проста атрымліваць асалоду ад спеваў птушак, цішыні і размоваў адзін з адным.
Напісаць пару ідэй таго, што вы хочаце зрабіць наступным летам. І пакінуць іх у кішэні шорт. Рабіць гэта лепш пасля прання, а не да.
Запісацца на майстар-класы па маляванні, лепцы з гліны ці туды, куды вы даўно планавалі пайсці, але адкладалі.
Зрабіць летнюю фотасесію з кавуном, у вадзе ці ў полі на фоне снапоў.
Разабраць у тэлефоне ўсе фоткі і відэа і змантаваць з іх ролік як адзін успамін пра гэтае лета.
Калі гэтых ідэй вам падалося мала, паглядзіце нашу старую падборку, чым заняцца да канца лета. Многія ідэі з яе ўсё яшчэ актуальныя сёння!
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…