16 ліпеня Гродна святкуе 74-ю гадавіну вызвалення ад нямецкай акупацыі. Прынята лічыць, што менавіта ў гэты дзень у ходзе наступальнай аперацыі «Баграціён» часткі Чырвонай арміі вызвалілі Гродна. Праўда, левабярэжную частку горада немцы пакінулі толькі праз 8 дзён.
Акупацыя Гродна доўжылася 1128 дзён. 16 ліпеня, пасля вызвалення правабярэжнай часткі горада, Масква салютавала вызваліцелям. 17 воінскім часткам і злучэнням было прысвоена званне «Гродзенскіх».
За перыяд Другой сусветнай вайны горад быў разбураны на 43%. Сур’ёзна пацярпелі фабрыкі, заводы і жылыя кварталы. Насельніцтва скарацілася напалову.
3-ці Гвардзейскі кавалерыйскі корпус генерала Аслікоўскага быў адным з першых, які ўвайшоў у Гродна ў ліпені 1944 года. А першым прынята лічыць эскадрон 23-га кавалерыйскага палка пад камандаваннем Аўчыннікава. Чамусьці роля кавалерыстаў у вызваленні Гродна дагэтуль згадваецца вельмі рэдка, а менавіта яны 15 ліпеня ўзялі першымі ўдар суперніка на сябе.
Таксама вядома, што на ўзбраенні палка былі не толькі савецкія танкі Т-34, але і англійскія Мк III «Валентайн», якія пастаўляліся па праграме лэнд-ліза. Прымаў удзел у вызваленні Гродна і адзін трафейны нямецкі танк «Пантэра».
Нямецкае камандаванне арганізавала сур’ёзную абарону лініі Нёмана ў раёне Гродна. Гэтая рака была апошняй буйной перашкодай для Чырвонай арміі перад нямецкай тэрыторыяй — правінцыяй «Усходняя Прусія». На ўзмацненне абароны пяхоце і паліцэйскім часткам немцы ў раён левабярэжнай частцы Гродна кінулі яшчэ элітную танкавую дывізію СС «Мёртвая галава». Магчыма, менавіта таму другая частка Гродна была вызвалена толькі праз 8 дзён.
Мала хто ведае, але ў баях за Гродна на форце № 1 у акружэнне патрапілі два батальёны з 42-й стралковай дывізіі. Гэтыя батальёны фактычна паўтарылі подзвіг абароны Брэсцкай крэпасці. У акружэнні яны змагаліся з дывізіяй «Мёртвая галава». Многія абаронцы загінулі. Адзін з лейтэнантаў батальёна Падгурскі пакінуў пасмяротную запіску: «Мы паміраем, але не здаемся. Адпомсціце за нас, таварышы». Варта адзначыць, што 42-я стралковая дывізія таксама прымала ўдзел у абароне Брэсцкай крэпасці.
Пакідаючы Гродна, немцы паспелі замініраваць самыя важныя будынкі горада, але на працягу некалькіх дзён інжынерам 1-й Гвардзейскай асобнай інжынерна-штурмавой брыгады палкоўніка Візірава ўдалося выратаваць большую частку ад разбурэнняў. Тая брыгада мела выдатны ўзровень падрыхтоўкі, мела аўтаматычную зброю, бронекамізэлькі, маскхалаты і іншае. Можна сказаць, гвардзейцы былі спецназам таго часу.
Па ўспамінах гродзенскіх старажылаў, савецкія салдаты ў адзін з дзён баёў за горад умудрыліся напіцца на захопленым піўным заводзе. А пасля гэтага плавалі ў чанах з віном. Такое відовішча гродзенцы запомнілі на доўгія гады.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…