Спадчына

«У прадзеда была нядрэнная рэпутацыя». Праўнучка перадапошняга губернатара Гродзенскай губерні наведала Гродна

Францужанка Алена Светавiдаф-Рунге — праўнучка перадапошняга гродзенскага губернатара Вадзіма Шабекі, разам з мужам Сяргеем упершыню наведала Гродна 1 ліпеня. Экскурсію па месцах, дзе калісьці жыў і працаваў яе продак, правёў гісторык Андрэй Вашкевіч.

Хто такі Вадзім Шабека?

Вадзім Мікалаевіч Шабека напярэдадні Першай сусветнай вайны, у кастрычніку 1913 года, быў прызначаны губернатарам Гродзенскай губерні. Неўзабаве пачалася вайна і губернатару тэрмінова трэба было арганізаваць абарону, а таксама эвакуацыю каштоўных дакументаў і рэчаў з губерні. У той момант тысячы бежанцаў рушылі на ўсход. Ускладнілася праца на фабрыках, палях, транспарце, узніклі цяжкасці з харчаваннем. Улетку 1915 года фронт наблізіўся да Гродзенскай губерні. Пад пагрозай акружэння расійскія войскі пакінулі Гродна, які страціў сваё значэнне як крэпасць. Губернскія ўстановы і губернатар Шабека эвакуіраваліся ў Калугу.

У 1916−1917 гадах Вадзім Мікалаевіч быў маскоўскім кіраўніком горада, апошнім кіраўніком Масквы эпохі царызму. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дзеяч эміграваў у Парыж. У 1920−30-я гады быў саўладальнікам чайнай з антыкварнай крамай «Баярскі церам» у цэнтры сталіцы Францыі. Памёр у Парыжы ў 1943 годзе, там жа і пахаваны.

У прадзеда была нядрэнная рэпутацыя

Нашчадкі Шабекі дагэтуль жывуць у Францыі. Алена Светавiдаф — першая з нашчадкаў Шабекі, хто прыехаў у Гродна. Два дні спатрэбілася, каб на машыне з Парыжа дабрацца ў Беларусь.

«Для мяне было цікава даведацца, дзе мая сям’я жыла і працавала, таму мы і прыехалі ў Гродна, — распавядае Алена. — Пасада губернатара ў той час была вельмі сур’ёзнай. Ад гэтага чалавека залежыла многае. Наколькі я ведаю, у майго прадзеда ў Гродне і ў Расіі рэпутацыя была нядрэнная».

У цэнтры Гродна. Алена са сваім мужам Сяргеем Рунге, які таксама з’яўляецца нашчадкам расійскіх эмігрантаў

У Францыі не хаваліся

Алена распавядае, што ў сямейным архіве Шабекі пакуль не знаходзіла інфармацыі пра Гродна або фатаграфіі з відамі гэтага месца. Жанчына тлумачыць гэта тым, што калі яе прадзед пакідаў Гродна, то ўсё рабілася ў спешцы — немцы ўжо былі на падыходзе. Такая ж сітуацыя адбылася і падчас рэвалюцыіі.

«Памёр мой прадзед у 1943 годзе, я яго не застала. Але ў нашай сям'і захаваўся яго архіў, які мы яшчэ праз гады не разабралі. Там ёсць лісты, розная карэспандэнцыя, магчыма, будзе і нешта звязанае з Гродна. Я шмат чытала і ведаю, што прадзед шмат стараўся для насельніцтва гэтага горада. Нават калі ён эміграваў у Калугу, то і там займаўся пытаннямі перамяшчэння людзей з губерні.

Пасля ён пераехаў у Маскву, а далей у Парыж. Зараз шмат хто кажа, што эмігранты хаваліся ў Францыі. Але мне здаецца, такія фразы вельмі няўдалыя. Таму што гэта было ўсё што заўгодна акрамя хавацца. Шмат каму прыходзілася ў эміграцыі працаваць на розых працах. Напрыклад, сын Вадзіма Мікалаевiча, мой дзядуля, быў таксістам. Ён не выбіраў і яму трэба было карміць сваю сям’ю. А з працягнутай рукой сядзець у нас не прынята".

У эміграцыі не забывалі рускую мову

У эміграцыі многія верылі, што калісьцi вернуцца ў Расію, таму заставаліся вернымі сваёй краіне і поглядам. Эмігранты стваралі свае аб’яднанні, школы, прыходы. Яны не забывалі рускую мову.

«Дзякуючы тым эмігрантам мы цяпер у Францыі спакойна размаўляем і чытаем на рускай мове. Мы працягваем іх справу, нашы дзеці і ўнукі дагэтуль ходзяць у Францыі ў рускія школы», — дадала Алена.

Гісторык Андрэй Вашкевіч праводзіць экскурсію па Гродне для Алены і яе мужа
Праўнучцы гродзенскага губернатара Вадзіма Шабекі спадабаўся Гродна. У першую чаргу жанчына хацела паглядзець Коложсую царква, а таксама наведаць тыя месцы, дзе мог быць яе продак. Пасля Гродна госці з Францыі адправіліся ў Эстонію, дзе раней жылі продкі мужа Алены.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024