Людзі і справы

«Супадзенне? Не думаю!» Тыдзень чытання Hrodna.life натхніў Ігара Случака завесці блог пра Гомель і Гродна

«Моўны інспектар» Ігар Случак быў чытачом-тэсціроўшчыкам нашага сайта ад 13 да 19 сакавіка. Сёлета ён упершыню наведаў Гродна. Быў госцем «Мовы нанова» і ўдзельнікам дыскусіі пра беларускамоўны бізнес у Цэнтры гарадскога жыцця. Але знаёмства з горадам пачалося нашмат раней — менавіта з нашага партала. Калі Hrodna.Life яшчэ меў назву «Твой стыль», Ігар даваў каментары Руслану Кулевічу па выкарыстанні беларускай мовы футбольным і хакейным «Нёманам».

Таму зусім не «супадзеннем» выглядае цікавасць Ігара да нашага сайта. За тыдзень тэставага чытання Ігар так «пагрузіўся» ў гродзенскую тэматыку, што прапанаваў працягнуць супрацу. Хутка ён пачне весці на нашым сайце блог «Гародня па-гомельску».

Вось як піша Ігар пра свае ўражанні ад Гродна і Hrodna.Life:

У дажджлівы дзень, упершыню прыехаўшы ў горад, куды я адразу патрапіў? На планёрку рэдакцыі Hrodna.Life! Руслан забраў мяне сюды з вакзала. З журналістамі рэдакцыі правёў амаль паўдня. А зараз пішу аб тым, як чытаў сайт цэлы тыдзень. Супадзенне? Не думаю!

Больш за ўсё мне падабаецца тое, што сайт зручны для ўспрымання і ў навігацыі, што на ім вельмі шмат аўтарскіх матэрыялаў аб гісторыі Гародні і, у першую чаргу, аб яе сучасным жыцці. Чытаць было — адно задавальненне. У нас у Гомелі платформы такога фармату няма і гэта вельмі засмучае.

Увесь тыдзень я сачыў на сайце ў раздзеле «Спорт і здароўе» за тым, як разгортваліся падзеі ў супрацьстаянні хакейных «Гомеля» і «Нёмана», што змагаліся за права гуляць у фінале чэмпіянату Беларусі. Цікава было сачыць за падачай матэрыялу аб гульнях з гарадзенскага боку і параўноўваць як аб гэтым пісалі ў Гомелі.

На жаль, мой «Гомель», цудоўны горад на Сажы, прайграў ва ўсіх чытрох гульнях паўфінала і ў фінал не патрапіў, але ад усяго сэрца жадаю «Нёману» перамогі ў фінале над мінскім «Юнацтвам» — калі ўжо не «Гомель», то гарадзенцы павінны быць чэмпіёнамі.

Таксама ў раздзеле «Навіны» ўважліва сачыў за падзеямі, што былі звязаныя з сацыяльнымі пратэстамі - як гарадскія ўлады рыхтаваліся да іх, прыбіваючы камеры да бяроз, як людзі выйшлі ў дзень пратэсту, як пасля гэтых людзей падвяргалі рэпрэсіям.

Цікава было чытаць таксама раздзелы «Спадчына» і «Горад», дзе, як я ўжо адзначаў, шмат аўтарскіх і арыгінальных матэрыялаў.

Спадабалася таксама, што на сайце ёсць раздзел «Блогі» і знаходзіцца ён на самым лепшым месцы — павага да блогераў відавочная. Вось і я сам бы з задавальненнем завёў на Hrodna.Life блог, напрыклад «Гародня па-гомельску». Калі няма магчымасці жыць тут, то пісаць для Гародні можна і з Гомеля.

Выбар ТОП-3 матэрыялаў, што мне спадабаліся, пачну з оф-топу і адзначу матэрыял не з «майго» тыдня, але які я не змог абыйсці, чытаючы навіны.

[irp posts="14 748″ name="Любімыя карціны носіць на сабе. Інга Болатава пра татуіроўкі, за якія мог узяцца не кожны майстар"]

Даўно думаю аб татуіроўцы, але ўсё рукі майстра да мяне ніяк не даходзяць — пасля такога натхняльнага аповеду мая рашучасьць надзвычай узрасла.

А зараз і сам ТОП-3:

Мяне надзвычай зацікавіла навіна

[irp posts="15 931″ name="У маi ў Каробчыцах збяруцца рэканструктары эпохі вікінгаў"]

Нават сабе ў закладкі дадаў, што адбудзецца фестываль «Гарадзенскi бераг». Скандынаўская тэма цалкам і тэма вікінгаў у прыватнасці мяне дужа цікавіць, то абавязкова трэба фестываль наведаць. І па Гародні ўжо сумую — цудоўны ж горад.

Вельмі змястоўным і цікавым для мяне было і даследванне

[irp posts="16 127″ name="Як выглядаў Стары замак у XVII-XVIIІ стст.?"]

Мяне, як жыхара Гомеля, дзе старажытныя будынкі можна пералічыць па пальцах, вельмі клапоціць, каб такі лёс не спасцігнуў Гародню.

Ну і, вядома, я не мог абыйсці бокам матэрыял па матывах майго другога наведвання Гародні з «моўна-інспектарскім» візітам

[irp posts="15 548″ name=" Для маладой генерацыі чыноўнікаў мова будзе каштоўнасцю". Беларускамоўны бізнес абмеркавалі ў Гродне"]

Мне выдалася падзяліцца вопытам у прасоўванні беларускай мовы ў сферы гандлю і паслуг, а таксама даведацца аб вопыце тых, хто вядзе ў Гародні бізнес па-беларуску. Аказваецца, гэта не толькі Еўраопт, але і беларускамоўныя таксісты, турыстычныя кампаніі і крамы будматэрыялаў. Шырокі спектар! Спадзяюся, у Міністэрстве гандлю і антыманапольнага рэгулявання гэты матэрыял таксама прачытаюць і зменяць сваю пазіцыю адносна беларускай мовы ў лепшы бок.

У канцы адзначу, што толькі тыднем чытанне сайта ў мяне не абмяжуецца — на добрыя старонкі прыемна заходзіць, а якасныя матэрыялы прыемна чытаць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024