Людзі і справы

«Вострая патрэба ў мастацтве». Мастачка адкрывае ў Гродне студыю малявання «Чили»

У Гродне рыхтуецца да адкрыцця новая мастацкая студыя «Чили». Гэта праект гродзенкі Вікторыі Янчылік. Вікторыя малявала 23 гады, дзевяць гадоў - выкладала, а нядаўна адчула, што хоча адкрыць сваю справу. Яна пакінула наём і стабільнасць і адкрыла ІП, прайшоўшы шэраг інстанцый. Муж натхніў і пагадзіўся вытрачаць сямейны бюджэт на праект. Так з’явілася студыя малявання «Чили». Там пакуль няма мэблі, але ўжо ёсць кветкі і збан для нацюрмортаў. Паглядзелі, як яна напаўняецца.

Рэдакцыя Hrodna.life узяла ўсе матэрыялы з адкрытага доступу ў Instagram.

Вынік больш за 23 гадоў у творчасці і дзевяці гадоў у выкладанні - так піша ў Instagram аб адкрыцці мастацкай студыі Вікторыя Янчылік.

— Мы ствараем новую эстэтычную прастору, дзе вы зможаце атрымаць асалоду ад мастацтва ў камфортных умовах і з прафесійнымі матэрыяламі, атрымаць новыя веды ад дасведчанага педагога і пагрузіцца ў прыемную атмасферу, — абяцае стваральніца.

Лакацыя студыі «Чили». Фота: instagram. @chili_artstudio

У студыі будуць даступныя:

  • майстар-класы па розных напрамках;
  • індывідуальныя заняткі;
  • тэматычныя курсы;
  • рэгулярныя групы для заняткаў.

Прастора знаходзіцца па адрасе Тэлеграфная, 8, кабінет 2, на першым паверсе. Там пакуль няма мэблі (яе прывязуць у пятніцу 19 ліпеня), але можна заўважыць свежы рамонт. Інтэр'ер студыі пакуль у распрацоўцы, на падваконніках ужо пасяліліся кветкі і дэталі накшталт ваз, падсвечнікаў, невялікіх карцін у рамках. У студыі прадумваюць ідэі для першых майстар-класаў і нават закупілі першыя матэрыялы. Для нацюрмортаў набылі посуд — савецкі вінтаж і вясковы збан.

Падпісчыкі адзначаюць цікавы чырвоны лагатып студыі.

Галоўнае — навучыць любіць тое, што ствараеш

Вікторыя Янчылік пачала маляваць у 6 гадоў. Спачатку — дзіцячыя гурткі і выставы, затым — узорная студыі выяўленчага мастацтва. Дзіцячае захапленне ў выніку прывяло да дыплома факультэта мастацтваў. Вікторыя спрабавала сябе ў графічным дызайне і стварала ілюстрацыі для дзіцячых кніг. Зараз рэгулярна практыкуецца і наведвае майстар-класы ад прафесійных мастакоў. У Instagram дзяўчыны мы ўбачылі шмат акварэльных работ, скетчаў, калажаў.

«Закаханая ў працэс творчасці і хачу ўлюбляць у яго як мага больш іншых людзей! Ужо больш за дзевяць гадоў я працую педагогам і гэтая студыя стала вынікам гэтага вялікага шляху. На сваіх занятках імкнуся раскрываць патэнцыял кожнага, захаваць унікальны індывідуальны почырк і самае галоўнае — навучыць любіць тое, што ствараеш!" — распавядае мастачка ў сацсетках.

Вікторыя Янчылік у студыі «Чили». Крыніца: instagram @viktoryanchili

Ужо ў сваім Instagram дзяўчына падзялілася, што ідэя спела гадоў 5−7:

«Менавіта цяпер яна [ідэя] у сваёй лепшай форме, а я ў лепшай гатоўнасці. Апошні год мяне ўсё часцей накрывала ўсведамленне, што ўсё вакол, наогул усё, камусьці належыць. Не важна, аднаму чалавеку, некалькім ці дзяржаве. Але кожная крама, кавярня, рэстарацыя, ці калісьці пачыналася з ідэі і цяпер гэта ўсё — чыёсьці».

Як ІП перамагло наём

Настрой адкрыць сваю справу змяняўся думкамі аб стабільнасці і працы ў найманні. Вікторыя часта думала пра тое, як гэта, прыходзіць у сваю прастору і ўсведамляць, што там усё тваё. Жаданне мець сваю справу аказалася мацнейшым і ўжо амаль месяц, як Вікторыя аформіла індывідуальнае прадпрымальніцтва. Адкрыццё ІП пацягнула за сабой бясконцы спіс задач: паходы па інстанцыях, каб атрымаць патрэбныя паперы, аплата арэнды, правядзенне плацяжоў па безнаяўным разліку.

Студыя «Чили». Крыніца: instagram. @chili_artstudio

«Калі я іду па вуліцы ў сваю студыю — я кайфую ад класнай лакацыі і прыгожага будынка. Калі я заходжу ўнутр будынка — я кайфую, першы паверх, белыя сцены, чыстая падлога. Калі я заходжу ў студыю — я кайфую, гэта маё першае памяшканне і ўжо такое прыгожае, з яго відаць парк, у ім усё такія ж белыя сцены, вельмі прыгожае святло і свой туалет, што было мне важна. І я ведаю, што хутка наступіць дзень, калі я зайду ў цалкам гатовую студыю і буду ганарыцца, што я гэта зрабіла».

Адкрыць студыю ўжо шмат гадоў Вікторыі прапаноўваў муж. Яго дзяўчына называе сваім натхненнем і дзякуе за згоду вытрачаць сямейны бюджэт на праект.

Чытайце таксама: Майстар-класы, арт-спатканні і арт-тэрапія. Дзе ў Гродне памаляваць дзецям і дарослым

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024