Горад

Веганскія, рыбныя і сняданкі-канструктары. Дзе і чым можна паснедаць у Гродне

Скрэмбл, смёрэброд, крок-мадам — усё гэта назвы сняданкаў, якія прапануюць гродзенскія ўстановы. Што ўваходзіць у «Беларускі сняданак»? Дзе выпіць келіх віна ў 7.30 раніцы? Дзе можна паснедаць у 20.00? Рэдакцыя Hrodna.life прагледзела, дзе і чым можна паснедаць у Гродне.

Проста сняданкі

«Карчма»

Час сняданкаў: 9.00−12.00
Цэны: ад 5,5 да 14 рублёў

Фота: instagram.com/karchma.grodno

Што прапануюць:

  • шакшука з печанай гароднінай,
  • амлет з вяндлінай і сырам,
  • аўсяная каша з маслам і напаўняльнікамі (напрыклад, арэхамі),
  • кускус або булгур з маслам,
  • пышныя аладкі са смятанай і варэннем,
  • сырнікі са смятанай,
  • наліснікі з тварагом,
  • дранікі,
  • сэндвічы.

«Harat's»

У акаўнце ўстановы напісана, што ў іх ёсць сняданкі. Але мы ў меню знайшлі толькі адзін — «Ірландскі сняданак» за 15 рублёў. Гэта яечня-цалкі з храбусткімі тостамі, каўбаскамі і гароднінай. Яшчэ адна асаблівасць — бар адкрываецца ў 12.00. Для кагосьці такі сняданак можа быць занадта познім і хутчэй гэта будзе бранч.

Фота: grodno.harats.com

Сняданкі і бранчы с келіхам пеністага

«Справа»

Час сняданкаў: 9.00−16.00
Цана: ад 10 да 16 рублёў

Фота: instagram.com/spravacafe

У меню ёсць 12 варыянтаў сняданкаў. Сярод іх: скрамбл з таматамі і пармезаном, яйкі бенедыкт з ростбіфам або крэветкамі і крок-мадам з вяндлінай з індычкі і соусам бешамель.

За 15 рублёў можна пакаштаваць «беларускі» і «англійскі» сняданак.

Для тых, хто з раніцы любіць кашы, у меню ёсць каша з дзікага рысу на какосавым малацэ і грэчка з яйкам пашот і беконам за 12 і 10 рублёў.

Самы дарагі сняданак каштуе 16 рублёў - гэта вялікі дранік з крэветкамі, гуакамоле і гарбузовым алеем.

Да сняданку прапануюць келіх пеністага віна за 6 і 9 рублёў.

«Проходная»

Час сняданкаў: 9.00 — 16.00
Цана: ад 12 да 20 рублёў

Фота: instagram.com/prohodnaya_coffee

У «Проходной» да сняданку таксама прапануюць келіх пеністага за 8−12 рублёў.

У меню ёсць некалькі варыянтаў сняданкаў:

  • «Вялікі сняданак» за 17 рублёў:
    • «нарвежскі»,
    • "дацкі",
    • "кантынентальны".
  • Сняданкі «на хлебе»:
    • яйкі бенедыкт на булачцы брыёшь; да іх можна выбраць інгрэдыенты: ласось, авакада, крэветкі, бекон.
  • Варыянты з тостамі:
    • «крок-мадам» (французскі бутэрброд з яйкам, вяндлінай і сырам),
    • ростбіф-сэндвіч,
    • авакада-тост.
  • «Іншыя сняданкі»:
    • хумус,
    • французскі амлет,
    • скрэмбл (простай мовай — яечня-баўтушка на кавалку хлеба).

«Пешков»

Час сняданкаў: 7.30 — 11.00
Цана: ад 5 да 20 рублёў (без уліку напояў)

Фота: instagram.com/peshkov_grodno

Тут да сняданку можна пакаштаваць Prosecco. Да келіха віна можаце замовіць «англійскі», «беларускі» або «нарвежскі» сняданак за 20 рублёў.

Таксама ёсць стандартныя стравы з яек ад 6 да 7 рублёў. За дадатковыя 3−7 рублёў можна дадаць брокалі, бекон, ласось або авакада.

Таксама на сняданак прапануюць дранікі з рознымі начынкамі, сэндвічы, сырнікі і аўсяную кашу на малацэ або вадзе.

«Шервуд»

Час бранча: 12.00−16.00 у выхадныя
Цана: ад 3 да 19 рублёў

Фота: instagram.com/sherwood.grodno

За 3 рублі вам пададуць аўсянку на малацэ, за 19 — «скандынаўскі сняданак».

У меню ёсць таксама:

  • «беларускі сняданак» з дранікамі, яечняй-цалкамі і з чыпсамі з бекону,
  • брыёш або сняданкі з булачкай:
    • крок-мадам,
    • бенедыкт з стронгай,
    • бенедыкт з беконам.
  • 4 віды сняданкаў з яйкамі.

Таксама ёсць панкейки, круасаны, сырнікі і келіх шампанскага.

Сняданкі да вечара

«Крепкий белый»

Час сняданкаў: у меню пазначана — «на ўвесь дзень»
Цана: ад 7 да 12 рублёў

Фота: instagram.com/strongwhite_coffee

Паснедаць у кавярні можна, выбраўшы:

  • сырнікі з какосавай карамеллю і міндальнымі пялёсткамі за 7,5 і 9 рублёў,
  • амлет двух відаў:
    • па-грэцку за 10 рублёў,
    • з ласосем і авакада за 12 рублёў.
  • сэндвічы трох відаў:
    • з ростбіфам і соусам адары,
    • з авакада і шампіньёнамі,
    • сэндвіч «страўнікавае святло» (што гэта значыць, у меню не распісана).

Таксама ў кавярні можна пакаштаваць швейцарскія дранікі «рошці» і выбраць да іх інгрэдыенты: яечню-цалкі, шампіньёны, ростбіф, вэнджаны ласось, тофу, тварогавы сыр з зелянінай. Рошці каштуе 5 рублёў плюс дадаткі да яго ад 1 да 7 рублёў.

З салодкага-яблычныя аладкі з клубнічным соусам або мёдам за 8,5 рублёў.

«Lcoffee»

Час сняданкаў: 7.30−19.30
Цана: ад 9,5 да 17 рублёў

Фота: instagram.com/lcoffee_grodno

На сняданак прапануюць яечню-цалкі з каўбаскамі і гароднінай, яйкі пашот з беконам і брокалі, скрэмбл, то бок амлет, з ласосем і авакада.

Для аматараў салодкіх сняданкаў у меню ёсць сырнікі з журавінава-малінавым кулі і сметанковым мусам за 9,5 рублёў.

Чытайце таксама: Кофейня Lcoffee открылась в Гродно — что там интересного и вкусного?

«Pink»

Час сняданкаў: 10.00−16.00
Цэны: ад 7 да 10 рублёў

«Хто сказаў, што сняданак павінен быць нудным?», — пішуць на старонцы ўстановы. Там прапануюць пакаштаваць інстасняданкі.

Фота: instagram.com/pink.coffeehouse

У меню ёсць:

  • панкейкі,
  • сырнікі,
  • венскі сняданак,
  • тосты:
    • з беконам і яйкам,
    • з ласосем і крэветкай,
    • з тунцом і алівамі,
  • сняданкі з яек:
    • яечня з гароднінай грыль,
    • амлет з тунцом,
    • амлет з беконам,
    • «тваё эга з авакада» (паводле апісання з меню гэта проста яйкі з авакада і таматамі чэрі).

Да сняданкаў можна дадаць хлеб за 2 рублі і келіх віна за 6 рублёў.

«Тепло»

Час сняданкаў: 9.00−20.00
Цэны: ад 7 да 9,5 рублёў, сняданак-канструктар — ад 15 рублёў

Фота: instagram.com/teplo__coffee

У меню кавярні «Тепло» ёсць ужо гатовыя варыянты сняданкаў і сняданкі-канструктары, якія можна сабраць на свой густ.

Гатовыя сняданкі ад 7 да 9,5 рублёў:

  • кіноа з беконам і шампіньёнамі,
  • аўсяная каша на какосавым малацэ або з сырам дорблю,
  • рысавая каша на какосавым малацэ,
  • амлет з чатырма відамі сыру,
  • гранола з натуральным ёгуртам і персікамі,
  • сырнікі з тварагу рыкоты.

Сняданак-канструктар з 3 кампанентаў каштуе 15 рублёў, з 4 кампанентаў - 20 рублёў, кожны наступны кампанент — па 5 рублёў.

Можна выбраць выпечку, злакі, тварог, розную гародніну, зеляніна і сыр.

Вінны гастрабар «Кей Би»

Час сняданкаў: 11.00−17.00
Цэны: ад 10 да 21 рублёў

Фота: instagram.com/kb.winery

Тут таксама прапануюць сняданкі-канструктары.

У канструктары ёсць 33 інгрэдыенты ад 3 да 7 рублёў за адзін з іх. Таксама ёсць сэндвічы адкрытыя і закрытыя з рознымі начынкамі, іх кошт ад 10 да 16 рублёў.

У меню гастрабара ёсць вегетарыянскія сняданкі:

  • вялікі вега боўл — 17 рублёў,
  • веганскі сырнікі з тофу з бананамі - 13 рублёў.

Самыя дарагія сняданкі абыдуцца ў 21 рубель:

  • запечаны авакада з яйкам і беконам,
  • мак брыёшь з яйкам і ялавічнай катлетай,
  • панкейкі па-міжземнаморску,
  • аладкі з цукіні з кунжутным соусам.

«Доппио»

Час сняданкаў: 10.00 — 23.00
Цэны: ад 7 да 10 рублёў.

Фота: instagram.com/doppio_grodno

У «Доппио» на сняданак прапануюць:

  • Сырнікі «Cream cheese»:
    • з крэм-манга,
    • з фінікавай салёнай карамеллю,
    • з какосавай згушчонкай,
    • з інгрыдыентамі на выбар: мёд, джэм, смятана.
  • Тосты:
    • з арахісавай пастай і бананам,
    • з тварожныя сырам і малінавым конфі.
  • Кашу льняную з кэрабам і кунжутам:
    • з медам,
    • з бананам.
  • Смузі-боўлы:
    • «Чарнічны»,
    • "Садавіновы".

Бранчы

Лаунж-кафэ «Барашка»

Час бранча: 12.00 — 17.00
Цэны: 5−25 рублёў

Фота: instagram.com/barashka.grodno

Кафэ прапануе «Вялікія сняданкі», тосты, бліны, кашы.

З навінак у меню ёсць «бенедыкт на хрумсткай чыябаце», «зялёны боул з ласосем і кіноа», «амлет з ласосем і зелянінай», «аўсянка на міндальным або какосавым малацэ».

«Муравьев»

Час бранча: 12.00 — 16.00
Цэны: ад 6 да 16 рублёў

Фота: instagram.com/muraviev.grodno

Стравы з яек, бліны, кашы і круасаны можна пакаштаваць у рэстаране «Муравьев».

Паснедаць можна ад 6 рублёў за кашу і да 16 рублёў за рол з шпинатных блінцоў з сёмгай.

«Punk Roll»

Час бранчаў: 12.00 — 16.00
Цэны: ад 7,5 да 22 рублёў

Фота: instagram.com/punkroll.by

На бранч (а для кагосьці, магчыма, гэта будзе сняданак) падаюць не толькі ролы, але і комплексныя сняданкі. Гэта будуць рыбны або мясной бента-бокс. Яны абыдуцца ў 19−22 рублі.

З парцыённых сняданкаў можна замовіць «смёрабрэд з ласосем і авакада «- традыцыйную дацкую страву ў выглядзе бутэрбродаў. Кошт — 12 рублёў.

Таксама ёсць тосты з тартарам з ласося, сэндвіч з куранём і беконам, блінцы салодкія і з ласосем ад 7,5 да 12 рублёў.

З салодкіх сняданкаў - грэнкі з вішнёвым сіропам і сырнікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024