Прыкладна 250 чалавек здолелі збегчы з яўрэйскага гета ў Навагрудку ў гады Другой сусветнай вайны. Шмат хто з жыхароў горада, рызыкуючы сабой, дапамагаў ім схавацца. Сям’я Баброўскіх з 6 дзецьмі таксама хавала ў сябе яўрэяў. Невядома, колькім людзям яны змаглі дапамагчы, але пра добрую сям’ю ў акрузе ведалі ўсе. Немцы вылічылі іх і жорстка забілі, дом спалілі. Праз 75 гадоў актывісты з Навагрудка і Гродзенскай вобласці вырашылі паставіць памятны знак сям'і. Рэдакцыя Hrodna.Life вывучыла гісторыю сям'і, сустрэлася з сябрамі ініцыятыўнай групы і даведалася, чаму патрэбная сума пакуль не набіраецца.

У праекце ўдзельнічаюць:

  • Тамара Вяршыцкая — Кіраўнічка праекта, занавальніца «Музея яўрэйскага супраціву»,
  • Ніна Паўлоўская — мастацкі кіраўнік,
  • Алег Купрыянаў - скульптар,
  • Жанна Баброўская - жонка ўнука Францішкі і Францішка Баброўскіх,
  • Анатоль Сірэдзіч - архітэктар.
Нина Павловская
Ніна Паўлоўская

«Ты не становішся бядней ад двух рублёў, практычна кожны можа гэта сабе дазволіць. Потым людзі будуць глядзець на гэты знак і разумець, што прынялі ўдзел у гэтым разам з тысячамі іншых людзей. Гэта класна», — кажа мастацкі кіраўнік праекта Ніна Паўлоўская.

На старце збору сродкаў актывісты былі ўпэўненыя, што прафінансаваць устаноўку памятнага знака не будзе складана: трэба проста абвясціць збор. Аказалася, што сабраць патрэбную суму нялёгка: не ўсе людзі гатовыя ахвяраваць грошы на гістарычныя аб’екты.

Хто такія Баброўскія?

Францішак і Францішка Баброўскія пераехалі з Польшчы ў Навагрудак у 1930-я. У сям'і было пяцёра дзяцей. Дом Баброўскіх стаяў на выездзе з горада прыкладна ў кіламетры ад аднаго з яўрэйскіх гета — іх было ў Навагрудку два.

У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета
Від на горад з месца, дзе быў дом Баброўскіх

У час вайны ў 1942 годзе з гета пачаліся ўцёкі. Сям’я Баброўскіх сябравала з яўрэямі, таму тыя, хто спрабаваў збегчы, ведалі, што ў гэтай сям'і можна знайсці дапамогу. Тут яны маглі атрымаць гарачую ежу і даведацца, дзе ёсць яўрэйскі партызанскі атрад.

24 снежня 1942 навагрудскі яўрэй Джэк Каган з 13 падлеткамі спрабаваў збегчы з гета да партызанаў. Пры перасячэнні ракі Брыцянкі праламаўся лёд і Джэк у валёнках наскрозь прамачыў ногі. Уцекачы патрапілі ў сям’ю Баброўскіх, дзе іх накармілі гарачым супам. Да таго часу партызаны ўжо сышлі. Іх трэба было чакаць у лесе трое сутак, таму што знаходзіцца доўга ў доме Баброўскіх было нельга. Тады Джэк вярнуўся ў гета, таму што ў яго змерзлі ногі - уцёкі не адбыліся. Джэк Каган удзельнічаў у капанні тунэля з бараку, дзе зараз знаходзіцца музей. Яму ўсё ж удалося збегчы 26 верасня 1943 года.

У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета
Экспазіцыя «Музей яўрэйскага супраціву» ўнутры

4 лютага 1943 года пачалася ліквідацыя аднаго з гета. Нацысты расстрэльвалі ўсіх, хто там знаходзіўся. У гэты дзень быў апошні расстрэл 500 чалавек.

Перад расстрэлам яўрэйская жанчына з двума дзецьмі збеглі з гета. Яны схаваліся ў доме Баброўскіх і засталіся там. Калі расстралялі ўсіх людзей з гета, пачаліся ператрусы. Паліцыя ў доме Баброўскіх знайшла гэтую яўрэйскую жанчыну і дзіцяці старэй. Іх расстралялі там жа.

Францішка і Францішку Баброўскіх прывязалі да хвастах коней і валаклі па дарогах ад дома да турмы. Яна знаходзілася прыкладна за тры кіламетры ад дома.

У турме мужа і жонку расстралялі. Іх дом спалілі. Маленькую дзяўчынку яўрэйскай жанчыны прынялі за дачку Баброўскі. Яе, разам з малодшай дачкой Баброўскіх Янінай, пакінулі ў Навагрудку як донараў крыві для нацыстаў.

Астатніх дзяцей адправілі ў Нямеччыну ў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Groß-Rosen недалёка ад Вроцлава (у тыя гады — нямецкі Breslau, цяпер ён на тэрыторыі Польшчы). У Навагрудак вярнулася толькі Марыя. Адзін брат загінуў у канцлагеры, іншаму моцна паранілі нагу, ад чаго ён пражыў нядоўга.

У 1993 годзе Джэк Каган прыехаў з Лондана ў Навагрудак. Першае, што ён пачаў рабіць, — шукаць сям’ю Баброўскіх. Засталася толькі Марыя — дачка Францішка і Францішкі Баброўскіх. Каган даў сведчанне, што яны дапамагалі яўрэям, у ізраільскім музеі катастрофы і гераізму «Яд ва-Шэм». 17 ліпеня 1997 гады сям’я Баброўскіх атрымала званне Праведнікаў сярод Народаў Свету. Гэта званне прысвойваюць неяўрэям, якія ратавалі яўрэяў у гады нацысцкай акупацыі ў Еўропе. Іх імёны ўвекавечылі на Гары Памяці ў Ерусаліме.

У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета
Сям’я Баброўскіх узнагароджана граматай і медалём Праведнікаў народаў свету

Усяго ў Навагрудскім раёне 10 сем’яў-праведнікаў, але толькі дом Баброўскіх нацысты спалілі.

Шмат маленькіх ахвяраванняў

Праект знака памяці Баброўскі быў ідэяй Сяргея Коваля, вядомага як стваральніка незвычайнага дома ў вёсцы Літоўка, аформленага ў духу фэнтэзі і казак. Пасля яго смерці, у лютым 2019 года праект вырашылі працягнуць людзі з яго каманды. Помнік спецыяльна вырашылі ставіць не на некалькі ўкладанняў забяспечаных людзей,
а на невялікія ахвяраванні вялікай колькасці чалавек.

У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета
Макет памятнага знака «Лебедзь»

Памятны знак будзе прысвечаны не толькі Баброўскім, кажа Дзмітрый Бондар, сябар Сяргея Коваля: «Гэта памятны знак усім тым, хто ратаваў іншых людзей, тым, хто атрымаў званне праведнікаў». «На такіх прыкладах трэба вучыцца, трэба паказваць дзецям як жылі, як можна жыць і дзеля чаго жывуць», — дадае мастацкі кіраўнік праекта Ніна Паўлоўская.

Да гэтага каманда рабіла праект памяці Міхлы Сасноўскай у Навагрудку. Прафінансаваў узвядзенне знака Сяргей Коваль. Гэта помнік маленькай дзяўчынцы — вязню гета. Яе бацькі за грошы дамовіліся, каб яе адпусцілі. Дзяўчынка павінна была сустрэцца з партызанамі і сысці ў лес з іншымі дзецьмі. Пакуль яна бегла, сустрэла сяброўку, якая здала яе ў паліцыю. Міхлу Сасноўскую расстралялі немцы.

У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета
Памятны знак Міхле Сасноўскай каля Музея яўрэйскага супраціву

Лебедзь праведнікаў

На месцы дома сям'і Баброўскіх застаўся толькі калодзеж. Спачатку актывісты хацелі зрабіць на тым месцы невялікую стаянку і калонку, з якой можна было б набраць вады.

Ад калодзежа давялося адмовіцца. Вада стала непрыдатнай для піцця пасля таго, як каля гэтага месца замест лесу разбілі калгаснае поле.

У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета
Месца, дзе стаяў дом Баброўскіх

«Мы вырашылі, што проста закрыем калодзеж, паставім памятную шыльду, памятны знак і проста будзе такі аб’ект», — кажа Ніна.

Памятны знак будзе ўяўляць сабой лебедзя, які хавае пад крыламі 6 птушанят. «Зроблена ўсё будзе ў стылі Літоўкі», — кажа Ніна.

Памятны знак будзе невялікім, яго можна будзе абхапіць рукамі. Зробіць лебедзя з бетону мінскі скульптар Алег Купрыянаў, вядомы сваімі мінскімі працамі: скульптурай «Гандлярка семкамі» ля ўваходу ў крыты «Камароўскі рынак», помнікам Глебу Мінскаму і скульптурнымі кампазіцыямі ля фантана на плошчы Незалежнасці.

Зборам грошай на помнік знак займаецца Жанна Баброўская — жонка ўнука Францішка і Францішкі Баброўскіх.

У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета
Жанна Баброўская

Па прафесіі Жанна юрыст. У гэтым праекце ўсю дакументальную частку па атрыманні дазволу ўладаў, будаўніцтве, зборы сродкаў вядзе яна.

«Я ніколі не думала, што дакументальнае афармленне зойме столькі часу — больш за паўгода», — кажа Жанна.

З якімі дакументальнымі цяжкасцямі сутыкнуліся (распавядае Жанна Баброўская)

  1. Зарэгістраваць. Ініцыятыўная група звярнулася ў выканкам Навагрудка. Муж Жанны, як самы блізкі сваяк Баброўскіх, напісаў заяву, і выканкам ухваліў ідэю.
  2. Выбар участка. Актывісты высветлілі які ўчастак можна задзейнічаць, паколькі раней тэрыторыя домаўладання належала Баброўскім, а цяпер частка тэрыторыі належыць мясцовай уладзе, а частка калгасу.
  3. Заезд з дарогі. Да месца трэба зрабіць заезд з дарогі рэспубліканскага значэння. Мясцовая ўлада і ДАІ Навагрудка не мелі права гэтага рабіць.
  4. Дазвол на ўстаноўку. Аказалася, зямля належыць калгасу. Сябры ініцыятыўнай групы звярнуліся ва Упраўленне калгаса з заявай аб тым, каб дазволіць усталёўку знака. Дазвол атрымалі.
  5. Зацвярджэнне эскіза. Каманда звярнулася ў гістарычны музей і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. «У гэтым плане нам крыху дапамагаў аддзел культуры нашага Навагрудскага выканкама».
  6. Падсыпка грунта. З дарогі да месца, дзе будзе размяшчацца памятны знак, — круты кювет. А на месцы будучага знака — нізіна. Сваімі сіламі, з дапамогай мясцовых прадпрымальнікаў і будаўнічага прадпрыемства Лідскага ПМК, каманда перакрыла ў выходны дзень дарогу і падсыпала грунт.
  7. Недахоп грошай. Трэба было перачакаць зіму, каб грунт выстаяўся. «І цяпер мы прыйшлі да таго, што можам ўсталёўваць памятны знак». Толькі на ўстаноўку не хапае 3500 долараў.

Людзі аддавалі апошняе

Вясной 2019 года Жанна апублікавала пост пра збор грошай у Аднакласніках ў групе «Мы з Навагрудка». Спачатку было шмат водгукаў, шмат хто гатовы былі дапамагчы. Але на практыцы ўсё пайшло па-іншаму.

Адзін выпадак Жанна не можа забыцца. Кажа, што ў такія моманты разумела, што ўсё гэта не дарма.

«Прыходзілі трое дзетак, яны прынеслі свінню-скарбонку і разбілі яе. Шчыра сказаць, нават не хацела браць гэтыя грошы. Але настолькі гэта было шчыра. Рублёў 20 з гэтай скарбоначкі назбіралася».

Зараз актывістам не хапае $ 3500 на мантаж і ўстаноўку памятнага знака. Каманда хоча сабраць сродкі і ўсталяваць памятны знак да 26 верасня 2020 года — гадавіны ўцёкаў яўрэяў з гета.

Адправіць любую суму можна на дабрачынны рахунак:

ЦБУ № 416 ОАО «АСБ Беларусбанк»
г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 22А
УНП 500 191 715
МФО AKBBBY21413
транзітны рахунак № BY33AKBB38193821041094200000
на дабрачынны рахунак №BY09AKBB31340000114934220416
Назначэнне плацяжу — на имя Бобровского Дмитрия Николаевича для строительства мемориального знака.Музей

Для ўцёкаў яўрэі за чатыры месяцы вырылі тунэль на глыбіні 1,5 метра пад зямлёй, даўжынёй прыкладна 220 метраў, дыяметрам прыкладна 70 сантыметраў. Зямлю даводзілася хаваць: за гэты час палонныя яўрэі вынеслі больш за 250 тон зямлі.

У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета
Інструменты, якімі вязні рылі тунэль. Знойдзеныя падчас археалагічных раскопак

Праз тунэль збеглі каля 227 человек. Удалося выжыць 124 яўрэям, лёс 35 невядомы. У бараку былога гета 24 ліпеня 2007 года Тамара Вяршыцкая, якая зараз з’яўляецца кіраўніком праекта, заснавала экспазіцыю «Музей яўрэйскага супраціву». Два гады таму на месцы выхаду з тунэлю ўсталявалі мемарыяльную сцяну ў памяць пра ўцёкі.
На ёй намалявана колькасць уцекачоў і выжыўшых. Будаўніцтва сцяны фінансаваў амерыканскі мільярдэр і сват прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Чарльз Кушнер. Сярод уцекачоў, якім удалося выратавацца, была яго маці.

У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета
Сцяна памяці яўрэям, якія ўцяклі з гета

Побач з гэтай сцяной знаходзіцца сад праведнікаў, дзе ў гонар Праведнікаў народаў свету пасаджаны дрэвы.