Пра сэканды зараз ведаюць усе. А ці ведаеш ты, як тут класна апрануцца і выдаткаваць менш чым 10 рублёў? Калі раней у сэкандах можна было сустрэць толькі асобныя групы людзей, то зараз тут апранаюцца ўсе — маладыя мамы, студэнты, моднікі, дарослыя жанчыны. Я раскажу табе некалькі правіл, як купіць крутыя рэчы і не прынесці дадому пакет з барахлом.
У першым выпадку можна знайсці добрыя базавыя рэчы, а ў другім — вінтаж або смелыя дызайнерскія рашэнні за капейкі (маладых мам і дарослых жанчын зусім не цікавіць італьянская сукенка са льна з адкрытай спіной або вінтажны паўхалат ад Pierre Cardin — глядзі ніжэй на фота).
Ёсць вялікая спакуса накупляць пакет барахла з думкамі, што гэта можа спатрэбіцца капаць бульбу. Хутка ты апынешся ў сваёй кватэры, набітай дурацкімі рэчамі і зможаш нават свой сэканд адкрыць.
Гэта востраў скарбаў. Ты ніколі не ведаеш колькі часу іх прыйдзецца шукаць і ці ёсць яны там насамрэч.
Я адправілася ў бліжэйшы сэканд на праспекце Касманаўтаў 81а, каб яшчэ раз праверыць свае парады і зрабіць некалькі фота для пацверджання. Мне пашанцавала, у гэты дзень была зніжка 60%.
Калі ты ўсю зіму хуталася ў беспамерныя швэдры, гэта драпежная сукенка — твой выбар. Усюды і ўсё абцягвае, досыць кароткая. Я думаю, ты разбярэшся, што з гэтым рабіць і на бліжэйшай вечарыне пакажаш, хто тут пантэра. А калі раптам раніцай табе трэба на працу, а пераапрануцца няма часу, зверху можна апрануць пінжак (трэнд — пінжак павінен быць знарочыста вялікага памеру і рукавы трэба закатаць). І вось ты ўжо офісная лэдзі.
Трэнд, які ўсё яшчэ актуальны — сукенка-камбінацыя з футболкай. Футболку я не знайшла, але вось такая вінтажная кашуля з немудрагелістымі каўняром і гузікамі дапоўніла строй.
Усё той жа вінтаж і трэнды — сукенка ў гарошак. Рэчы ў гарошак і сёння могуць выглядаць актуальна, уся справа, як звычайна, у фасоне. Гэта самастойны прынт, таму спалучаць яго з іншымі варта акуратна.
Абутак лепш выбраць грубы ў процівагу жаноцкасці сукенкі, красоўкі таксама добра спалучаюцца ў гэтым камплекце. А бірка на сукенцы пацешыць знатакоў вінтажа, на цябе кіне погляд Yessika. Магчыма, дзяўчына з такім імем была музай дызайнера.
Яшчэ адно правіла сэканду — купляй купальнік зімой, а футра летам. Згодна з гэтым я абрала льняную італьянскую сукенку з адкрытай спіной. Калі раптам ты марыла пабыць паветраным пірожным — гэта твой ружовы шанец, а двухслаёвая спадніца дапаможа — галоўнае злавіць вецер.
Для аматараў люкс і лакшэры я знайшла дзве стыльныя сукенкі. Першая — лёгкая шаўковая сукенка Mexx. Дызайнеры прапануюць насіць яе з грубымі чаравікамі і верхняй вопраткай овэрсайз. Як гэта зрабіць, можна паглядзець у культавай здымцы 1992 года, якая цяпер як ніколі актуальна.
Вынік: ў сэкандзе не ты выбіраешь рэчы, а яны цябе. Толькі асцярожна, гэта пастка, нялёгка спыніць сябе, калі рука цягнецца за дзясятай сукенкай, бо яна ўсяго за 3 рублі.
[irp posts="16 548″ name="LSTR выпусцілі новыя талстоўкі з прынтам Гродна"]
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…