Праз масавыя палітычныя рэпрэсіі пасля выбараў 2020 года ў Беларусі тысячы людзей праходзяць праз СІЗА, “хімію” і калоніі. Што такое “нізкі сацыяльны статус” у калоніі, хто яго надае зараз і чаму з ім не трапіць нават у царкву? Актуальны стан у Беларусі на прыкладзе мужчынскай папраўчай калоніі №2 ў Бабруйску апісаў у Facebook былы палітвязень, галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч.
Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што з 2020 года ў Беларусі зарэгістравалі больш за 16 тысяч злачынстваў “экстрэмісцкага” характару. Так сілавікі зараз называюць палітычна матываваныя справы.
“Нізкі статус” – адзін са спосабаў ціску ў тым ліку на палітвязняў. У месцах зняволення Беларусі яго можа атрымаць вязень, калі адміністрацыя прымушае яго прыбіраць туалет або змяшчае ў камеру са зняволеным з “нізкім статусам”. Пры тым адмова раўназначная непадпарадкаванню адміністрацыі, што караецца штрафным ізалятарам ці павелічэннем тэрміна зняволення паводле адпаведнага крымінальнага артыкула.
1. Адкуль у нас узялася паняцце «нізкі статус»?
2. Хто атрымлівае «нізкі статус»?
“Чалавек, асуджаны за групавое згвалтаванне ці за дамагальніцтва да прыёмнай дачкі, можа мець уплывовую працу [у калоніі – Hrodna.life] і катацца як сыр у масле. А нейкаму хлопцу-наркаману ці палітвязню скажуць: «Ідзі прыбірай туалет, іначай будуць праблемы», ён пагодзіцца — і яго перавядуць у нізкі статус”.
Усіх астатніх, хто не мае “нізкі статус”, называюць «мужыкі».
3. Нізкі статус дае міліцыя, а не крымінальны свет?
“Якія крытэрыі? Не шукайце логіку. З двух асуджаных за групавое згвалтаванне адзін у Бабруйску будзе «мужыком», а ягоны падзельнік у Магілёве атрымае нізкі статус. І так, не магу ўявіць сітуацыю, каб у Бабруйску нехта з асуджаных намякаў на свой аўтарытэт у крымінальным свеце і прэтэндаваў на ўладу. Яго ізалююць і хутка адправяць у крытую турму, каб не баламуціў народ”.
4. Што робяць людзі з нізкім статусам, а што ім забаронена?
“Шмат побытавых абмежаванняў — у дзверы яны заходзяць апошнія, прапускаючы ўсіх. У калідоры ідуць каля сценкі, каб не зачапіць нікога. Ядуць асобна ад астатніх, асобныя лаўкі ў пакоі з тэлевізарам, у медчасці, у клубе. З імі не вітаюцца за руку, яны не могуць звярнуцца з пытаннем да кагосьці. То-бок перадусім гэта маральны ціск”. Такія людзі лічацца “недатыкальнымі”. Да вязняў, якія не абіраюць, з кім вітацца за руку і ці дакранацца да рэчаў, якімі карыстаўся “нізкі статус”, з’яўляюцца прэтэнзіі ў іншых вязняў.
Людзей з “нізкім статусам” не пускаюць у царкву: каб туды хадзіць, трэба напісаць заяву. “Нізкаму статусу” яе не падпішуць. Таксама ім нельга займацца на стадыёне. Захоўваюцца тэлефанаванні родным, паходы ў бібліятэку, медыцынскае абслугоўванне – але трэба прапускаць усіх. “Спатканні таксама даюць. У адрозненне ад палітвязняў”.
5. Іх можа ўдарыць хто заўгодна? І нават згвалтаваць?
Была гісторыя, як адзін «мужык» падкалваў і правакаваў хлопца з «нізкім статусам». Той не вытрымаў і пабіў «мужыка». З пункту гледжання крымінальных паняццяў катастрафічная недапушчальная сітуацыя. Па факце ж «нізкі статус» проста трапіў у ШЫЗА, але без ніякіх іншых наступстваў. За два гады я чуў пра адзін сэксуальны кантакт — добраахвотны, паміж двума асуджанымі з нізкім статусам. Абодва трапілі ў ШЫЗА і сталі злоснымі парушальнікамі. Згвалтаванне было б такой надзвычайнай сітуацыяй, што яе б абмяркоўвалі гадамі”.
6. Як вонкава адрозніць «нізкі статус»?
“У ідэале ты мусіш мець усіх у твар, каб выпадкова не павітацца за руку. Зрэшты, такі чалавек сам цябе папярэдзіць: «Лепш не трэба». Бываюць ідыёцкія сітуацыі, калі ты падыходзіш да дзвярэй, цябе прапускаюць, а ты не разумееш чаму. Толькі пасля даходзіць, што гэта, відаць, нейкі новы «нізкі статус». Агулам іх няшмат. Думаю, 3-4%, то-бок каля 100 чалавек з 2600 вязняў”.
7. Калі раздача статусаў — міліцэйская ініцыятыва, то як да яе ставяцца асуджаныя?
Меншасць успрымае сітуацыю як дзікунскую, але магчымасці змагацца з ёй на нізавым узроўні няма. То бок персанальна ты можаш гуляць па гэтых правілах мінімальна, але няма сілаў, каб перамагчы сістэму цалкам”.
8. Калі крымінальныя паняцці сядзяць у галовах, як знішчыць гэтую каставую сістэму?
Па-другое, можна паставіць асуджаных перад фактам, што «нізкага статуса» больш няма. Абсалютная большасць падпарадкуецца.
“Простая ілюстрацыя — гісторыя, якую пераказваюць у Бабруйску. Некалькі гадоў таму атрад са 100 чалавек ідзе ў клуб. 95 «мужыкоў» і ззаду 5 з «нізкім статусам». А тут насустрач нейкая праверка з Мінска: «Чаму не ідуць адной калонай? А-ну ўсім стаць роўна!». Нізкі статус пераглядваецца — можна ці нельга? — але становіцца ў агульную калону. І тут галоўнае пытанне, колькі чалавек у знак пратэсту выходзяць з яе — каб не ісці разам з нізкім статусам. Трое! Для 3% крымінальныя паняцці сапраўды важныя. Астатнім важней не мець праблем з адміністрацыяй і хутчэй пайсці дадому”.
Чытайце таксама:



