Спадчына

«Нічога кашмарнага я не бачу». Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі пра рэканструкцыю Старога замка ў Гродне

Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі падзяліўся думкамі пра рэканструкцыю Старого замка ў Гродне. Хоць будаўнічыя працы на замкавай гары прынята крытыкаваць, ён лічыць іх нармальнымі.

На Старым замку працягваецца рэканструкцыя — працы ў межах першай чаргі плануюць завяршыць да лета. Ужо можна зразумець, як будзе выглядаць камяніца, уязная вежа і іншыя аб’екты.

«Гэтыя работы кансервуюць аўтэнтычныя падмуркі»

«Я не бачу ніякіх праблем. Захаваны ўсе аўтэнтычныя часткі. Нічога не зруйнавалі, апроч галерэі. Спецыялісты сцвярджаюць, што там былі слабыя падмуркі. Гэта адзіны спрэчны момант. У астатнім на 90% тыя ж сцены захавалі.

Так, наверх нешта наставілі. Калі нам не спадабаецца, мы гэта прыбяром у будучыні. Гэтыя работы кансервуюць аўтэнтычныя падмуркі, наводзіцца парадак. Я ўжо не кажу, што там [ля замку, дзе бачныя руіны часоў Вітаўта — рэд.] адбывалася пасля 1980-х, пасля раскопак. І зразумела чаму абваліліся тыя аркі [маюцца на ўвазе аркі, раскапаныя ў часе археалагічных даследаванняў і пакінутыя без кансервацыі - рэд.].

Усё астатняе стаіць, археалагічны слой не парушаны, пакоі дзе памёр Стэфан Баторы засталіся. Інтэр'еры былі знішчаны яшчэ за расійскім часам. Можна спрачацца пра густ: падабаецца гэта зграфіта, не падабаецца. Было яно такое, ці не. У любым выпадку, можна замазаць. Гэта не праблема. Але яшчэ раз паўтаруся — аўтэнтычныя муры ўсе захаваліся".

«Добра, што ёсць тыя, хто крытыкуе замак»

Сяргей Харэўскі працаваў у 1980-я гады ў інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя». Па працы шмат прыяджаў у Гродна, таму з многімі гістарычнымі аб’ектамі добра знаёмы. Зараз ён працуе выкладчыкам Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта ў Вільні.

«Спрэчкі па замку могуць цягнуцца гадоў 20, пакуль не ўпадзе тое, што стаіць. Трэба было нешта рабіць, гэта было заўважна не толькі спецыялістам. Таму я разглядаю ў пэўным сэнсе рамантычна ўсе гэтыя працы, бо не хапае дакументацыі. Нічога не рабіць нельга. Усё роўна трэба нешта рабіць і неадкладна.

Добра, што сёння ёсць тыя, хто крытыкуе замак. Яны тым самым дапамагаюць і выпраўляюць. Што датычыцца метадалагічных пралікаў, то і ў тых, хто зараз працуе на замку, і тых, хто крытыкуе, няма усёй паўнаты іканаграфіі. Мікола Волкаў - гэта мой студэнт. Я пільна сачу за ім. Я на яго баку ў спорах. Але трэба разумець, што і ён сам не мае паўнаты дакументацыі па замку".

«Выклікаюць пытанне новыя матэрыялы»

Мастацтвазнаўца выказаўся і пра купал на брамнай вежы, які шмат хто абмяркоўвае.

«На двух іканаграфіях ёсць такога характара купал. Гэта не рэдкасць для паўднёвай часткі Польшчы, Чэхіі, Баварыі ці Аўстрыі. У 16 стагодзі былі купалы з такімі формамі. Колер, можа быць, мог быць іншы. Але трэба разумець, што зараз 21 стагодзе і можна знайсці спонсара, каб у любы момант памяняць бляху на медзь. Гэта не прадмет для дыскусіі.

Выклікае пытанні ўжыванне новых матэрыялаў - сілікатнай цэглы і цэменту. Тэхналагічна гэта няправільна. Так рабіць нельга. Чаму? Таму што яны маюць высокую гіграскапічнасць. Гэта ў будучыні можа толькі нашкодзіць аўтэнтычным мурам".

«Значэнне аб’екта павысіцца ў вачах гродзенцаў»

Сяргей Харэйскі лічыць, што для Гродна і для краіны агулам рэканструкцыя Старога замка — добры крок. У будучыні ўсе ад гэтага толькі выйграюць.

«Нічога кашмарнага я не бачу. Спадзяюся, там будзе добры музей. Зараз сур’ёзных праблем я не бачу. Стары замак рэканструююць, павышаецца каштоўнасць аб’екта ў вачах людзей і гэта самае галоўнае. Значэнне гэтага аб’екта павысіцца ў вачах гродзенцаў, аўтэнтычная прывабнасць павысіцца, а таксама прыцягальнасць для турыстаў. Помнікі архітэктуры якія мы маем, яны ўсе змяняліся з часам. Няма нічога аўтэнтычнага і няма тых аб’ектаў, якія не змяняліся. Гэта непазбежна».


Чытайце таксама:

На eBay выставілі інвентар Старога замка 17 ст. Але гэта можа быць фэйк

Не Санці Гучы. Стары замак у Гродне насамрэч спраектаваў немец?

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025