Гродзенскі шклозавод — адно з найстарэйшых прадпрыемстваў горада. Сёлета ў жніўні ён святкуе 95-гадовы юбілей. За амаль векавую гісторыю завода адбылося шмат цікавых і незвычайных падзей. Да свята завода мы раскажам пра 10 нечаканых і малавядомых фактаў.

1.

Гродзенскі шклозавод — адзінае прадпрыемства ў Беларусі, дзе вараць празрыстае і зялёнае шкло. Сіне-зеленаватае адценне шклу надаюць окіслы жалеза, якіх шмат у мясцовй сыравіне. Каб надаць шклу глыбокі зялёны колер, пры варцы дадаюць яшчэ хром.

Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі

2.

У 1922 годзе, калі завод быў пабудаваны, ён працаваў на вуглі. Завод меў рэгенератыўную станцыю, дзе з цвёрдага паліва атрымлівалі гаручы газ. На прыродны газ вытворчасць перавялі ў 1964 годзе.

3.

У 1964 годзе па замове ваенных на заводзе зварылі партыю стронцыевага шкла. «У той час да гэтага спакойна ставіліся. Для якіх патрэбаў шкло, нам не тлумачылі. Ведалі толькі, што для абаронкі». Пра гэты выпадак распавёў Барыс Шут, былы дырэктар завода. Ён браў удзел у эксперыменце, бо ў гэты час праходзіў на заводзе пераддыпломную практыку.

Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі
Фота з сайта Гродзенскага шклозавода grodnoglass.by

4.

Прамысловы выпуск шклоблокаў у Савецкім Саюзе з’явіўся дзякуючы канструктарам з Гродзенскага шклозавода. Эксперыментальную лінію па вытворчасці шклоблокаў усталявалі ў 1978 годзе. Апрабацыя абсталявання ішла на Гродзенскім і яшчэ некалькіх заводах Саюза. Першыя іспыты выявілі шмат недахопаў і міністэрства вырашыла спыніць эксперымент. Але ў Гродне вырашылі разабраццца з праблемай і самастойна дапрацаваць абсталяванне. У выніку — на канец года лінія ўвайшла ў рэжым. Гродзенскія распрацоўкі распаўсюдзілі на астатнія заводы. Пра гэты факт таксама распавёў Барыс Шут.

Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі

5.

У 1999 годзе Гродзенскі шклозавод займаўся перапрацоўкай адходаў з «Азота». З іх на заводзе выраблялі плавільную соду для металургічнай прамысловасці.

«На той час адходы былі нікому не патрэбныя і мы ўзяліся за іх перапрацоўку. У старым бутылачным цэху стаялі тры старыя аўтаматы. На іх базе і запусцілі лініі па вытворчасці плаўсоды. За кошт атрыманых прыбыткаў расшыралі вытворчасць, збудавалі новы бутылачны цэх», — успамінае Барыс Шут.

6.

Пакаваць гатовыя бутэлькі на палеты ў Гродне пачалі толькі ў 2002 годзе. Да гэтага часу для перавозкі бутэлькі скручвалі дротам па 15 штук. А яшчэ раней, у 60−70-х, запакоўвалі ў мяхі са стружкай.

Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі
Фота з сайта Гродзенскага шклозавода grodnoglass.by

7.

Першы кандыцыянер з’явіўся на заводзе ў 2004 годзе ў састаўным цэху. Падчас рэканструкцыі тут была ўсталявана новая аўтаматычная лінія, каторая патрабавала павышанай чысціні паветра.

Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі

8.

Аліўкавы фарбавальнік для шкла на Гродзенскім заводзе з’явіўся праз амаль дэтэктыўную гісторыю. Яе распавяла Ірына Грэкава, што працавала намеснікам дырэктара па якасці.

«Рэцэпт фарбавальніка мы самі склалі, але дакладна паўтарыць колер не атрымлівалася. Накіравалі нас с галоўным тэхнолагам на Саратаўскі завод. Было даручана падпісаць дамову, каб у аліўкавы колер яны для нас шкло фарбавалі. Дамову не падпісалі, але з прыватных размоваў і назіранняў за працай калег нам удалося высветліць, у чым таямніца колеру і чаму не працуе наш рэцэпт. Аказалася, што трэба было змешваць фарбавальнік з селітрай заранёў. Вярнуліся на свой завод, паспрабавалі і - атрымалася».

Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі
Фота з сайта Гродзенскага шклозавода grodnoglass.by

9.

У пяску, што з’яўляецца асноўнай сыравінай для варкі шкла, часам трапляюцца незапланаваныя складнікі. Напрыклад — боепрыпасы часоў вайны.

«Неяк гранату ў шыхце знайшлі, прышлося выклікаць вайскоўцаў, каб абясшкодзілі. Другі раз у сушыльным барабане снарад выбухнуў. Спрацавала абарона, выбуховая хваля сышла і ніхто не пацярпеў», — пра гэта расказаў былы дырэктар завода Аляксандр Крупенка.

10.

Разам з першаснай сыравінай для вытворчасці шкла на заводзе выкарыстоўваюць шклобой. Штогод у Гродне перапрацоўваюць каля каля 10 тысяч тон другаснага шкла.

Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі


На сегодняшний день стеклозеркальная продукция получила очень широкое распространение во многих сферах. Процесс обработка стекла — это не одна процедура, а целый комплекс мероприятий различной сложности, которые производятся в условиях производства. Более полную информацию читай тут stekla-zerkala-spb.ru/obrabotka-kromok. Обработаем любое стекло.