Тры гады гродзенец Андрэй Блажэвіч працаваў над суднаходным праектам “Гарадзенскi ветразь” – ствараў паводле сярэднявечных чарцяжоў ладдзю. 28 чэрвеня 2019 ён прадставіў яе на Нёмане. Хлопец плануе пакідаць лодку ля падножжа замкаў, што дасць магчымасць гродзенцам і гасцям горада ажчуць паходны побыт варага-вандроўніка.


Сярэднявечная ладдзя прыплыла ў Гродна пад музыку дуды (+дрон-відэа)


З ранняга дзяцінства Андрэй захапляецца гісторыяй. Мара пабудаваць уласны карабель не пакідала яго ніколі. Улетку 2016 года ён рашыўся рэалізаваць даўнюю ідэю і ўзяўся за будаўніцтва сярэднявечнай ладдзі, як у вікінгаў. Амаль увесь вольны час напрацягу двух гадоў Андрэй праводзіў у вёсцы пад Гродна, дзе працаваў над сваёй ідэяй. І ў выніку у 2018 годзе гродзенец рэалізаваў задуманае.


Гродзенскі рэканструктар адзін пабудаваў лодку як у сярэднявеччы


Андрэй – рэканструктар эпохі ранняга сярэднявечча. Лодку ён рабіў паводле чарцяжоў X стагоддзя, але самым складаным у праекце апынулася рэгістрацыя і захоўванне судна. Каб выйсці на Нёман, хлопцу прыйшлося выдаткаваць плойму часу і сродкаў.

З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"

«З баямі, але ўсё ж стартаваў. Не перадаць словамі, колькі прыйшлося наведаць кабінетаў і зрабіць званкоў, – распавядае Андрэй, – стараўся зрабіць у горадзе ўнікальны праект, а гэтая бюракратыя і нежаданне людзей ісці насустрач проста прымушае задумацца – а ці трэба гэта ўсё? Мой праект створаны, каб напоўніць жыццё новымі эмоцыямі, пазітывам, прыемнымі момантамі для тых, каму надакучыла аднастайнасць, хто імкнецца да новых уражанняў і любіць актыўны адпачынак. З дапамогай ладдзі можна будзе наблізіцца да таямнічага свету мінулага, на момант ажывіць гісторыю, адчуць сапраўдны дух старажытных часоў. Але не з сумных старонак падручнікаў і энцыклапедый, не з халодных недаступных музейных стэлажоў з экспанатамі, а з сапраўднай жывой гісторыі, якую можна ўбачыць, адчуць і дакрануцца».


“Уяўляеш сябе вікінгам”. Як мы плылі па Нёману на баявой ладдзі X стагоддзя


Андрэй дадае, што на яго ладдзі гродзенцы змогуць адчуць  паходны побыт варага. Прымерыць на сябе вопратку і зброю сярэднявечча, пачуць этнічную музыку, папрысутнічаць на невялікай пазнавальнай экскурсіі пра старажытны горад з экіпажам у касцюмах, а таксама сесці за вёслы.

З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"
З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"

Тэставы спуск ладдзі на Нёмане прайшоў у ліпені мінулага года. Тады Андрэй заўважыў недахопы свайго карабля і за год усё дарабіў. Зараз лодка выйшла з ветразем і маторам, які будзе дапамагаць судну хадзіць супраць плыні. У планах у Андрэя ў жніўні адправіцца на ладдзі ў Польшчу, на фестываль, які збярэ караблі з розных краін Еўропы. Там ён будзе прадстаўляць Беларусь.

Сачыць за праектам Андрэя, можна ў групе “Гарадзенскi ветразь”  ва ВКонтакте.  Плануецца, што яго ладдзя будзе стаяць на Нёмане ля гродзенскіх замкаў, але пакуль горад не прадаставіў яму гарантаванае месца на прычале.

З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"
З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"

З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"
З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"
З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"
З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"
З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"
З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект "Гарадзенскi ветразь"

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]