Горад

«Дом лесарубаў» у цэнтры Гродна. Хто i навошта павесіў рабочы інструмент пад дахам дома на Васiлька?

Шмат гадоў жыхары вуліцы Васілька распавядаюць гарадзенцам легенды, нібыта калісьці ў доме № 14 жылі цэлыя пакаленні лесарубаў і цесляроў. Менавіта пасля тых рабацяг на доме і мелі застацца вісець інструменты, якія сімвалізуюць іх працу. Але пра якіх рабочых ідзе гаворка, ніхто з жыхароў вулiцы сказаць дакладна не можа.

Каго не спытаеш з мясцовых, усе як адзін распавядаюць гісторыі, што піла, малаток і сякера вісяць ледзь не 100 гадоў, але прозвішчаў і імёнаў тых, хто іх павесiў, ніхто не ведае.

Пенсіянерка Валянціна Пятроўна, якая жыве побач з вуліцай Васілька, распавядае, што рабочыя інструменты вісяць даўно: яна іх памятае яшчэ з 1950-х гг.

«У гэтым старым доме вельмі даўно жылі майстры — цесляры і лесарубы, менавіта ад іх і засталіся вісець рабочыя інструменты. Пра гэты дом могуць распавесцi гісторыкі, якія, напэўна, ведаюць больш. Я яшчэ памятаю, што побач з гэтым домам жылі спадчынныя трубачысты-камінары, якія ў 1950-х гг. чысцілі коміны гараджан».

Жыхарка дома, дзе вісяць інструменты, Тамара Алегаўна, жыве ў ім з 1973 года, але хто і калі павесіў прылады, яна дагэтуль не ведае.

«Мы з сям’ёй пераехалі ў гэты дом ў 1973 годзе пасля капітальнага рамонту і інструмент ужо вісеў. Магчыма, калгаснікі павесілі ў знак рабацяг Савецкага Саюза, магчыма яшчэ нехта. Мы, на жаль, не ведаем. Але чуткі ходзяць, што жылі спадчынныя цесляры ці лесарубы. Дом стары і ўсё магчыма».

Іншыя жыхары таксама распавядаюць, што інструмент вісіць даўно, а на Васілька жылі прадстаўнікі розных рабочых прафесій.

Вядома, што дом № 14 быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. У пачатку 1960-х гадоў там быў капітальны рамонт, у выніку якога ён быў аб’яднаны з домам № 12. Магчыма тады, пад дахам на сцяне і з’явіліся піла, малаток ды сякера.

Высветліць праўду дапамог гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін.

«У дзяцінстве часта хадзіў міма гэтага дома, бо побач жылі мае дзядуля і бабуля. Дом на Васілька, тады Чапаева, у сярэдзіне 1960-х гг. паставілі на капрамонт. Частку, дзе зараз вiсяць прылады, тады дабудавалі i над акном прымацавалі інструменты дрэвасекаў. Яны нічога не сімвалізуюць, ніякія лесарубы там не жылі, проста стылізацыя».

Так за хвіліну краязнаўца развеяў савецкую легенду, якую распавядалі жыхары вуліцы Васілька доўгія гады. Але якая б не былі праўда, «інструменты лесарубаў» даўно сталі мясцовай славутасцю, на якую прыходзяць і мясцовыя, і турысты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025