Жыхар Гродна Валянцін, якога сын займаецца баскетболам, звярнуўся ў рэдакцыю Hrodna.life. Мужчына занепакоены сёлетняй сітуацыяй у падрыхтоўцы юных спартсменаў у рэгіёне. Гродзенец адзначае, што за апошнія гады для развіцця гэтага віду спорту ў горадзе практычна нічога не робіцца.
У Гродне падрыхтоўкай юных баскетбалістаў займаецца спартыўная школа СДзЮШАР-7, якая вядомая сваімі выхаванцамі далёка за межамі горада.
«Школа ў нас паспяховая, шмат годных выпускнікоў, але большасць з іх, на жаль, знікае альбо з’язджае за мяжу, а працягваюць выступаць як прафесіяналы толькі адзінкі, — распавядае Валянцін. - Праблема шмат у чым. Пачнем з набору. З размоў з трэнерамі разумееш, што збіраць каманду зараз вельмі складана. Дзеці настолькі загружаныя вучобай і пазакласнай працай, што бацькі проста не адпускаюць іх на такія віды спорту як баскетбол. Вядома ж, абы каго ў гэтую секцыю таксама не бяруць, бо дзіця павінна мець якую-небудзь спартовую форму і адэкватны характар».
Пасля набору ў юных баскетбалістаў і іх трэнераў узнікаюць праблемы з трэніровачным працэсам. Знайсці падыходзячае месца для спартсменаў вельмі складана, бо ўсе аддаюць перавагу платнікам.
«Мала таго, што ўсе школы і так аддаюць лепшы час платнікам, дык зараз яшчэ са зрухам навучальнага працэсу на гадзіну памяняўся час пачатку і заканчэння ўрокаў у дзяцей, а адпаведна і дадатковыя заняткі і ўсё астатняе таксама перанеслася. У дзяйцей i трэнероў патрабуюць вынік, а трэніравацца няма дзе.
Вось просты прыклад: будынак СДзЮШАР-7 сумешчаны са школай № 22. Наогул абсурдна, што гэтыя школы не аб’ядналі ў адзіную. Ні будынак, ні сама школа толкам не напоўнена. Там вучыцца шмат добрых дзяцей, ёсць зала. А прыярытэт аддаецца платнікам, нейкім арганізацыям і г. д. А дзецям іншы раз прыходзіцца тлуміцца і займацца ў цяжкіх умовах. У гэтым годзе стаяла пытанне аб тым, каб спартсменам аддалі частку будынка, але гэтага не адбылося".
Маладыя гродзенцы час ад часу ездзяць на замежныя турніры, дзе паказваюць добры вынік. Пасля ўбачаных умоў за мяжой дзецi вяртаюцца дадому і расчароўваюцца.
«Нам неабходна нешта рабіць. СДpЮШАР-7 мае выдатных трэнераў і мае велізарную колькасць талентаў. Але спартыўная школа як стаяла на месцы 30 гадоў таму, так дагэтуль і стаіць. На дадзены момант другую каманду горада «Прынёманне» нават няма кім камплектаваць, бо лепшыя з’язджаюць за мяжу, а астатнім проста няма дзе гуляць у 16 гадоў. Многія кідаюць спорт і ідуць вучыцца.
Пакуль не зменіцца стаўленне да дзіцячага спорту, прафесійнаму не выжыць. І незразумела, чаму ў краіне і ў Гродне ў прыватнасці не будуюцца аб’екты спартыўнага прызначэння для гульнявых відаў спорту як баскетбол, валейбол, гандбол? Цяпер нават прафесіяналы гуляюць літаральна ў свіране з жудаснымі ўмовамі, як для гульцоў, так і для гледачоў. Пры гэтым з велізарнай арэндай".
Што кажуць з нагоды развіцця баскетболу ў рэгіёне чыноўнікі? Хутка даведаемся ва Упраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…