Спадчына

«Падвалы даходзяць да сярэдзіны Нёмана». Паглядзіце, як ідзе рэканструкцыя гродзенскага піўзавода

Старадаўнія падвалы гродзенскага піўзавода займаюць значна большую плошчу, чым сам будынак. Неўзабаве іх расчысцяць, а пасля рэканструкцыі іх можна будзе наведаць. Два гістарычныя будынкі завода захаваюць і аб’яднуюць ў адно. Пазнейшыя пабудовы знясуць і пабудуюць новыя, узнавіўшы тэрасную забудову. Карэспандэнт Hrodna.life пабываў на гродзенскім піўзаводзе, які хутка зменіцца.

На тэрыторыі завода гучна — тут шмат людзей і працоўнай тэхнікі. Цяпер гістарычна каштоўныя будынкі чысцяць, якія не маюць каштоўнасці - дэмантуюць. Аляксандр Заглубоцкі, намеснік дырэктара кампаніі-заказчыка ТАА «МБА Інвестмент», падчас экскурсіі перыядычна адказвае на тэлефонныя званкі — наперадзе працоўныя сустрэчы.

 — Людзі, якія займаліся ў той час [другая палова XIX ст — Hrodna.life] прамысловым будаўніцтвам, будавалі прыгожа. Яны не будавалі ўтылітарныя скрынкі, як цяпер — як правіла, гэта адбываецца для спрашчэння і патаннення будоўлі. Паглядзіце на стары цэментны завод пачатку XX стагоддзя ў Краснасельскім. Там пілястрачкі выкладзеныя, акенцы. Гэта таксама прыгожа! Думаю, менавіта гэта прыцягвае людзей. Яны бачаць, што ўтылітарную рэч можна зрабіць прыгожа. Цікавасць да старога абсталявання — гэта жаданне зразумець, як людзі жылі, развіваліся, будавалі, — тлумачыць Аляксандр цікавасць да піўзаводу.

Цэментны завод у Краснасельскім (Ваўкавыскі раён) пабудавалі ў 1914 годзе ў стылі паўночнага мадэрну. У канцы 90-х старыя будынкі закрылі, цяпер яны руйнуюцца. Абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў надаць заводу статус помніка архітэктуры. Цяпер яму пагражае знос.

Гэта старая цагліна — яна «размарожаная». Гэта значыць, дзесяцігоддзямі яна набірала вільгаць, якая ў мароз пачынае крышталізавацца і вышчарбліваць цэглу, калі яна не абароненая гідрафобнай апрацоўкай. Фота: Hrodna.life
Уваход у падвал — ён цяпер небяспечны. Фота: Hrodna.life
«Падвалы пад гэтым будынкам ёсць. Яны часткова засыпаныя. Але там цяпер стаіць вада, таму, на жаль, патрапіць туды нельга. У гэтых падвалах ёсць падземны праход на той бок Нёмана», — распавёў Аляксандр. Праўда, большасць гісторыкаў моцна сумняваецца ў самой магчымасці існавання такіх хадоў. Яны лічацца толькі легендай. Фота: Hrodna.life

Таксама ёсць падземны праход паміж двума будынкамі. Ён засыпаны, але яго адновяць. Ёсць тэхналагічныя хады паміж будынкамі. Верагодна, іх рабілі, каб лішні раз не падымаць і апускаць груз.

 — Гэты ход яшчэ з «палацавых» часоў, — распавёў Аляксандр Hrodna.life. — Я думаю, гэта частка тых падземных хадоў, якія пад Гродна былі. Нам распавядалі пра тыя, што выходзілі з манастыра на бераг Нёмана. Яшчэ ў 90-я гады людзі бачылі гэтыя хады — не так даўно яны перасталі выкарыстоўвацца, таму што ніхто не займаўся іх абслугоўваннем.

Пад «палацавымі» часамі Аляксандр мае на ўвазе эпоху да адкрыцця піўзавода. Асноўны будынак першапачаткова было палацам Сапегаў, пазней Агінскіх, і быў пабудаваны ў другой палове XVII ст. Прыкладна ў 1868−1870 гг аўстрыйскі падданы Іосіф Кунц адкрывае ў будынку былога палаца піваварны завод.

Абслугоўванне склепа складаней, чым звычайнага памяшкання. «Там пастаянная вільгаць, няма доступу святла. Трэба рабіць магутную сістэму вентыляцыі. Таксама доступ — туды тэхніку не працягнеш», — кажа Аляксандр.

Уваход у затоплены падвал. Фота: Hrodna.life

 — Цяпер вырашаецца пытанне адводу вады. Ёсць падазрэнні, што вада і трапіла з падземнага ходу, які ідзе пад Нёманам. Наколькі нам дазволяць выкарыстоўваць яго, пакуль невядома. Там ужо не наша зямля — гарадская.

На аб’екце ўжо многае расчысцілі, каб правесці гістарычныя даследаванні. Пасля пажару, які здарыўся ў траўні 2017 года, тут было шмат смецця, попелу, абваліліся перакрыцці.

Смецце, якое было ў будынку. Фота: Hrodna.life

Што тычыцца механізмаў, іх не захавалася нават з савецкіх часоў, не тое, што больш ранняга перыяду. Усё вывезена папярэднімі ўладальнікамі.

Гродзенскі піўзавод быў закрыты ў 2007 годзе. У 2012-м яго выкупіла фірма «Экапрамэнерга» з Барысава і абяцала адкрыць у будынку міні-бровар з гасцініцай. На самай справе новыя ўладальнікі вывезлі ўсе металічныя канструкцыі, якія маглі спілаваць. Зніклі бочкі для сусла, трубы, лесвіцы і іншыя элементы з металу, якія можна было прадаць. Фірма і не хавала, што займаецца продажам металу. Потым завод перадалі створанай адмыслова нібыта пад праект рэстаўрацыі фірме «ЖаВаС-Інвест», у якой былі фактычна тыя ж уладальнікі, што і ў першапачатковага пакупніка. Новы ўладальнік ужо не нёс абавязацельстваў па ахове гістарычнай каштоўнасці і нават уцягванні яе ў камерцыйную працу. У выніку ў лютым 2017 года эканамічны суд Гродзенскай вобласці вярнуў завод дзяржаве. Праз тры месяцы на заводзе здарыўся пажар.

У выніку рэстаўрацыі застануцца два будынкі, якія захаваюць і аб’яднаюць у адно Г-вобразнае. Яны маюць гістарычную каштоўнасць — гэта будынкі XIX стагоддзя з фрагментамі XVI-XVII стст.

Чытайце таксама: Краны, банкі, бутэлькі: дзе ў Гродне выпіць крафтавага піва?

«Гэта лесвіца, якую вандалы знішчылі. Была вельмі прыгожая лесвіца з адліванымі парэнчамі. Цяпер мы шукаем спецыялістаў, якія змогуць аднавіць іх. На жаль, не так шмат спецыялістаў, якія працуюць з такім ліццём — не толькі ў Беларусі, але і ў прынцыпе».
Так выглядала лесвіца да страты парэнчаў. Фота: style.hrodna.life
Гэта плітка, якая засталася са старых часоў. «Мы яе пакуль не чысцім, каб не сапсаваць».

Гродзенскі піўзавод — складаны для рэканструкцыі аб’ект. Часам, пакуль будынак не дэмантавалі, не маглі ўлічыць усе яго нюансы. Фота: Hrodna.life
Сцены прыйшлося расчысціць, каб паглядзець, дзе былі нейкія праёмы. Некаторыя з іх закладвалі з часам. Фота: Hrodna.life
«Дзесьці старая цэгла, дзесьці савецкая. Нешта развальвалі, выкарыстоўвалі старую — гэта значыць, тут шмат ўперамешку. Даследчыкі вызначылі, дзе якая эпоха», — распавёў Аляксандр. Фота: Hrodna.life

 — Вялікая праблема гісторыі піўзавода ў тым, што ў Беларусі не захавалася дакументаў, як што выкарыстоўвалася ў тыя часы. Мы ведаем, якія планіроўкі былі ў пэўныя перыяды, але што там знаходзілася, якое было аздабленне — можам толькі здагадвацца. Не захавалася ні вопісаў, ні інвентароў. Колькі гісторыкі ні шукалі, няма звестак пра тое, што дзе размяшчалася і як яно выглядала.

Але невялікі шанец даведацца больш ёсць.

 — Цяпер мы працуем з хлопцамі — вялікімі аматарамі гісторыі. Яны распавялі, што ёсць частка інфармацыі ў калекцыянераў з Польшчы і Ізраіля. Магчыма, нейкая частка інфармацыі, калі яна тычыцца ўнутранага строя, можа быць выкарыстана. Трэба далей капаць, шукаць. Пра савецкі перыяд інфармацыі больш, але ён не настолькі цікавы, — распавёў Аляксандр.

Хмель, які, верагодна, выкарыстоўвалі пры вырабе піва. Фота: Hrodna.life
Будынак, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. У будучыні плота не будзе, а набярэжную, згодна з генпланам горада, пашыраць. Сюды ж будуць працягваць гарадскі пляж. Фота: Hrodna.life

Некаторыя гродзенцы, у тым ліку гісторыкі, засталіся незадаволеныя часткай праекта рэканструкцыі. Згодна з гэтым праектам на пустцы паміж заводам і будынкам бара «Mr Hops» будуць пабудаваныя новыя будынкі, а не адноўленая страчаная раней забудова. Аляксандр адзначае, што падчас грамадскіх абмеркаванняў ніводнай заўвагі па праекце не даслалі. Пасля праходжання дзяржэкспертызы ўносіць змены ў праект нашмат складаней.

 — Тое, што мае гістарычную каштоўнасць, мы захоўваем. Тут існавала ў розныя перыяды часу розная колькасць драўляных хатак. Рабіць псеўдастарыну — няправільна. Адна з умоў Міністэрства культуры было ў тым, каб не займацца псеўдагістарызмам. Новыя будынкі павінны быць новымі будынкамі. Але яны павінны ўпісвацца ў канцэпцыю развіцця горада. Таму мы аднаўляем тэрасную забудову, улічваючы перапад вышынь. З іншага боку Нёмана будзе выгляд, як быццам будынка стаяць адзін над іншым, — распавёў Аляксандр.

Побач з броварам у мінулым быў густанаселены жылы раён цагляных і драўляных дамоў. Апошнія з іх, на вуліцы заводскай № 6 і № 12, знеслі ў 2006 годзе.

Аляксандр прыводзіць у прыклад Дом рыбака. «Выдатны прыгожы будынак. Ён аднаўляе дух, але не паўтарае тое, што было. Напрыклад, пры рэканструкцыі захавалі старыя падвалы — хоць было прасцей як некаторыя разваліць іх ці засыпаць. А яны ўклалі грошы, каб захаваць гісторыю. Я лічу, што такая пазіцыя вартая павагі. Мы спрабуем зрабіць так жа. Там, дзе трэба і можна захаваць старое — мы захаваем. Там, дзе старое захоўваць няма сэнсу — навошта? Каб у горадзе з’явіўся чарговы хлеў?»

Дарэчы, тэрыторыя не падлягае археалагічным раскопкам. «Тут звезена смецця з 50-х гадоў - метры. Усё здымалася, калі ў савецкі час будаваўся піўзавод. Гэта прывазны грунт. Усё, што можна было, выграблі даўным-даўно без гістарычных даследаванняў. Калі нешта цікавае выкапаем, мы самі зацікавімся», — запэўнівае намеснік дырэктара.

Аляксандр прапануе дасылаць яму інфармацыю ці ідэі - ён не супраць раіцца і мець зносіны: info@grodnobrowar.by.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024