Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна таксама і ў іншых установах горада, дзе ён уваходзіць у меню як асобная пазіцыя. Рэдакцыя Hrodna.life падрыхтавала гайд з цэнамі, смакамі і адрасамі устаноў.

Bubble tea — гэта напой родам з Тайваня на аснове чорнай ці зялёнай гарбаты з даданнем малака, салодкіх сіропаў і розных топінгаў. Падаецца як гарачым, так і халодным. Чай п’юць праз шырокую трубачку, якая прапускае шарыкі тапіокі і іншыя топінгі.

Для параўнання: у Мінску і Вільні такіх устаноў каля 10, у Варшаве — больш за 15. Установы з bubble tea працягваюць прыходзіць у Гродна.

MoonTea — навінка на Савецкай

Адрас: вул. Савецкая, 14.

Час працы: штодзённа з 10:00 да 22:00.

Апошнім у Гродне адкрылася ўстанова Moon Tea. Яно пачало працу ў сакавіку 2025 года. У меню — аўтарскія малочныя і фруктовыя bubble tea, фруктовыя ліманады, матча і какавы. Выбраць топінгі самастойна нельга — у кожным напоі ён падабраны загадзя па рэцэпце. Даступныя два памеры напояў: 500 і 700 мл. Кошт гарбаты вар'іруецца ад 10 да 14 рублёў.

Рэйтынг на Яндекс.Картах — 4,4 з 5, што складае прыкладна 88% станоўчых водгукаў. На Google Maps установы з bubble tea не адзначаныя. Наведвальнікі высока ацэньваюць не толькі смак гарбаты, але і дызайн самога памяшкання, ветлівы персанал і шырокі выбар напояў. У водгуку на Яндекс.Картах Юля піша: «[…] Я не любитель бабл ти, но их чай запал мне в душу, вернусь еще раз!». Былі і тыя, хто ацаніў свой вопыт наведвання на 1 зорку. «Ожидание 30 минут […] В напитках один лед, он мелкий и проходит в трубочку, в итоге ты жуешь лед с молоком. Тапиока была горькая», — размясціла водгук Марта ў тым жа сэрвісе.

Напиток в MoonTea. Фото: Instagram заведения
Напой у MoonTea. Фота: Instagram ўстановы

Тапиіёка — гэта класічны топінг для bubble tea: маленькія шарыкі з крухмалу маніёкі (клубнеплодная расліна — Hrodna.life), па структуры нагадваюць жэле. Самі па сабе шарыкі бяз смаку, таму перад падачай іх выварваюць і настойваюць у сіропе для набыцця патрэбнага смаку.

Bubble tea у ГЦ OldCity

Адрас: гандлёвы цэнтр OldCity, вул. Дубко, 17

Час працы: з 10:00 да 21:00 штодзённа

Другая ўстанова — Toko Tea. Кафэ адкрылася ў траўні 2024. У меню ёсць класічныя малочныя, фруктовыя і фірмовыя гарбаты па аўтарскіх рэцэптах, кактэйлі. Даступныя тры аб’ёму напояў: 300, 500 і 700 мл. Кошт bubble tea залежыць ад памеру і віду напою і вар'іруецца ад 4,5 да 10 рублёў. Да напою можна дадаць топінгі: тапіёку, фруктовыя жэле, шарыкі, якія лопаюцца, або сырную крышку зверху. Кожны топінг абыйдзецца ў 1,7 рубля.

Рэйтынг на Яндекс.Картах — 4,3 з 5. Прыкладна 86% водгукаў - станоўчыя. Валянціна падзялілася сваім вопытам: «Первый и удачный опыт попробовать бабл ти удалось именно здесь. Очень вкусные напитки, большой выбор топпингов и приятные цены […]». Водгук у 1 зорку быў ад Наталлі: «Несколько раз сталкивалась с такой ситуацией как разный персонал — разный вкус напитка […]».

Напиток в TokoTea. Фото: Instagram заведения
Напой у TokoTea. Фота: Instagram ўстановы

Шарыкі, якія лопаюцца, (juice balls, popping boba) — гэта круглыя капсулы з вадкім фруктовым сіропам ўнутры. Пры надкусванні абалонка лопаецца і вызваляе начынне. Шарыкі бываюць з рознымі густамі і выкарыстоўваюцца як альтэрнатыва тапіёцы.

Formosa — першае кафэ bubble tea ў Гродне

Адрас: гандлёва-забаўляльны комплекс Triniti, праспект Янкі Купалы, 87.

Час працы: з 10.00 да 22.00 штодня.

Трэцяя ўстанова — Formosa Bubble Tea. Гэта першае кафэ ў Гродне, дзе пачалі прадаваць bubble tea. У меню — малочныя і фруктовыя гарбаты, халодныя смузі, мілкшэйкі, ліманады і фірмовыя кактэйлі. Да напояў можна бясплатна дадаць да трох топінгаў: тапіёку, шарыкі, якія лопаюцца, і жэле розных смакаў. Сярэдні кошт напою складае ад 13 да 16 рублёў.

Установа адкрылася летам 2022 года, але рэйтынг на Яндекс.Картах не вырас вышэй за 2,4 з 5. Наведвальнікі скардзяцца на няветлівае абслугоўванне, непрыемны смак напояў, празмерную колькасць лёду, а таксама завышаныя цэны. «Взяли молочный напиток с крем-брюле, попросили сделать теплым. Напиток похож на (холодную!) смесь чёрного чая, который постоял день и дешёвой добавкой банана. На эту чачу даже смотреть грустно, а пить невозможно […] Жаль потраченных времени и денег […] Больше покупать здесь ничего не будем», — напісаў карыстальнік з нікам Shard на Яндекс.Картах.

Напиток в FORMOSA. Фото: Instagram заведения
Напой у FORMOSA. Фота: Instagram установы

Напоі з Formosa Bubble Tea можна замовіць на дом з дапамогай сэрвісаў Just-Eat.by, Clever.by и Яндекс.Еда. Характэрна, што рэйтынг ўстановы на Яндекс.Еда — 4,8 з 5.

Дзе яшчэ выпіць bubble tea ў Гродне?

Акрамя вышэйзгаданых месцаў, bubble tea можна пакаштаваць у кафэ «ТЭМПЛ» і рэстаране азіяцкай кухні Pad Thai.

  • Кафэ «ТЭМПЛ» знаходзіцца па адрасе вул. Маставая, 31 і мае рэйтынг 5 на Яндекс.Картах. Bubble tea тут пачалі прадаваць у канцы сакавіка 2025. У ў меню — фруктовыя, кававыя, матча-гарбата, а таксама варыянт з какавы. Напой аб’ёмам 300 мл абыйдзецца ў 7 рублёў. У якасці топінга прапануюць тапіёку і шарыкі, якія лопаюцца.
  • Рэстаран Pad Thai размешчаны ў гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti па адрасе пр.Янкі Купалы, 87, на трэцім паверсе. Рэйтынг на Яндекс.Карты — 5. На выбар прапануюцца тры віды фруктовых bubble tea: ківі-фейхоа, манга-маракуйя і маліна-вербена. Аб’ём напою — 500 мл, кошт — 9,90 рублёў.

Калі вы ведаеце, дзе яшчэ можна паспрабаваць bubble tea ў Гродне, падзяліцеся адрасамі ў каментарах або напішыце нам у рэдакцыю.

Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна