Інспектарам па Гродзенскай вобласці стаў Дзмітрый Гарадзецкі – раней ён займаў пасаду першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

Мяркуючы па выказванням Лукашэнка, Гарадзецкі будзе адказваць за аграпрамысловую сферу ў рэгіёне. Лукашэнка хоча “падвоіць вынікі” ў сельскай гаспадарцы, таму Гарадзецкаму трэба будзе выконваць патрабаванні кіраўніцтва і выпраўляць агучаныя недахопы.

Раней пасаду інспектара па Гродзенскай вобласці займаў Канстанцін Бурак. Яго перавялі на пасаду першага намесніка Генеральнага сакратара СНД.

Яшчэ адна кадравая змена закранула былога віцэ-прэм’ера Юрыя Шулейку. Яго, паводле слоў Лукашэнкі, накіравалі на “працу на канкрэтны ўчастак у Гродзенскую вобласць”. Ад чыноўніка чакаюць “выніку ў галіне сельскай гаспадаркі і арганізацыі справы ў сельскай гаспадарцы і ў перапрацоўцы”.

Чытайце таксама: Караеў або Каранік? Хто цяпер галоўны ў Гродне