Будаўнік з Гродна адпрацаваў на прадпрыемстве 42 гады. Калі мужчына выходзіў на пенсію, то разлічваў на выходную дапамогу (грашовую кампенсацыю), прадугледжаную дамовай. Пры яе разліку будаўніку не ўлічылі 15 гадоў працоўнага стажу.
Памер выходнай дапамогі залежыць ад стажу працы ў арганізацыі. Пры разліку 15 гадоў “страцілі” з-за няправільнай трактоўкі ўмоў калектыўнай дамовы.
Справа ў тым, што з 1998 года мужчына атрымліваў пенсію па інваліднасці як ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС. Менавіта гэтую дату на прадпрыемствы прынялі за момант наступлення пенсіённага ўзросту, хоць будаўнік працягваў працаваць і далей.
Выправіць сітуацыю дапамог прафсаюз. У арганізацыі растлумачылі, што атрыманне пенсіі па інваліднасці не азначае наступлення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту — і даручылі ўлічыць увесь перыяд работы будаўніка ў арганізацыі.
Зрабілі пераразлік – выходная дапамога будаўніка павялічылася на 2,3 тыс. руб.
Чытайце таксама: Медсястры недаплацілі 200 рублёў – умяшаўся прафсаюз


