З 1 верасня ў Беларусі завяршыўся пераходны перыяд для ўладальнікаў некаторых сродкаў персанальнай мабільнасці: самакат, гіраскутараў і сігвеяў. Да гэтага часу СПМ можна было рэгістраваць па спрошчанай схеме. Без рэгістрацыі некаторы транспарт удзельнічаць у дарожным руху не зможа.
Праходзіць тэхагляд і аддаваць СПМ на ацэнку ў ДАІ трэба было толькі тым уладальнікам, чые сродкі разганяліся на больш як 25 км/гадз і былі набыты да 1 верасня 2025 года.
Па інфармацыі дзяржтэлеканала СТВ, ажыятаж на рэгістрацыю фіксавалі ў апошнія дні жніўня: колькасць выпрабаванняў ХМД дасягала 200 у суткі, калі вясной – 20-30 у дзень.
Усяго ж за год, пакуль дзейнічаў спрошчаны парадак ацэнкі СПМ, выдалі каля 5 тысяч выпісак для рэгістрацыі тэхнікі ў ДАІ.
У Гродне першым, хто зарэгістраваў мапед у ДАІ, стаў 75-гадовы гараджанін Віктар. У верасні 2025 мужчына аддаў транспарт на экспертызу, а пасля атрымаў выпіску з электроннага пашпарта СПМ. Віктар зарэгістраваў мапед у ДАІ і змог удзельнічаць у дарожным руху.
З 1 верасня для ўсіх электрасамакатаў, манаколаў і гіраскутараў пачынаюць дзейнічаць стандартныя, стражэйшыя правілы кантролю.
Чытайце таксама: У Гродне ўпершыню зарэгістравалі мапед у ДАІ


