Новую калекцыю жаночых і мужчынскіх худзі брэнд Mark Formelle прысвяціў архітэктуры Беларусі. Для прынту выкарыстоўвалі ў тым ліку славутасці з Гродна і вобласці.
На жаночным худзі надрукавалі Гродзенскі драмтэатр. Мужчынскую мадэль прысвяцілі прынту Мірскага замка, адзначыўшы стагоддзе пабудовы замка, а таксама год, калі яго ўключылі ў спіс спадчыны ЮНЕСКА.


Таксама ў калекцыю “Архітэктура Беларусі” ўвайшоў Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета ў Мінску, брэсцкі чыгуначны вакзал і мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле Магілёўскай вобласці.
Выкарыстоўвалі базавыя адценні – бардовы, чорны, шэры, малочны і цёмна-сіні. Пры стварэнні прынтаў дызайнеры выкарыстоўвалі тонкую лінію, што дазволіла захаваць пазнавальнасць славутасцяў, зрабіўшы выявы мінімалістычнымі. Такі падыход адсылае да стылю архітэктурнай графікі XX стагоддзя, калі чарцяжы будынкаў станавіліся самастойным мастацтвам.
Па інфармацыі Myfin.by, калекцыя лімітаваная. Кошт худзі – 59,99 руб., але пакуль на сайце вытворцы даступна толькі два віды мадэляў: з Драмтэатрам у Гродне і Мінскім тэатрам оперы і балета.
Чытайце таксама: “Прыгожа, але непрактычна”. Conte выпусціў шкарпэткі з гарадамі Беларусі – ёсць і Гродна



