У Instagram-акаўнце сабакі Барона з Гродна з’явіўся новы пост. Сабака ”напісаў”, што жыве ў заагатэлі — туды Барон патрапіў яшчэ восенню 2025, калі на яго хацелі выклікаць адлоў.
У пасце ад асобы Барона адзначаецца, што ён “жыве спакойнае і шчаслівае жыццё ў сяброў у заагатэлі”. Тым не менш валанцёрам, якія ўтрымліваюць сабаку, патрабуецца фінансавая дапамога. Таму яны просяць падтрымкі ў падпісчыкаў і неабыякавых гараджан.


У заагатэлі Барон знаходзіцца з восені 2025 года. Туды сабака трапіў пасля таго, як на яго выклікалі службу адлову. На той момант Барон быў бяздомным сабакам, але знаходзіўся пад пратэкцыяй супрацоўнікаў устаноў «Наша Кава» і «Урбаніст». Тыя змайстравалі сабаку будку і завялі старонку ў Instagram. Дзякуючы акаўнту ў 2021 годзе пра Барона даведаліся гродзенцы, а сам сабака стаў мясцовай знакамітасцю.
Пасля таго, як Барона захацелі змясціць у САГ, гродзенцы ў сацыяльных сетках актывізаваліся – сабаку шукалі гаспадара, а некаторыя каментатары цікавіліся, ці можна забраць сабаку дадому.
Рэквізіты: ЕРЫП – Банкаўскія, фінансавыя паслугі – Банкі, НКФА – Беларусбанк – Папаўненне рахунку BY47AKBB30140031979040070000.
Чытайце таксама: “У него нет дома, но есть инстаграм”. Бездомный пес Барон из Гродно рассказывает о своей жизни в соцсетях


