З лідскай бальніцы каскадзёра Арцёма Пракапенку перавезлі ў мінскую клініку. Кіроўца знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці, на сувязь Арцём не выходзіць, піша «Наша Ніва».
Арцёму Пракапенка 24 гады, ён родам з вёскі Кавалі пад Бабруйскам. У фестывалі «Тачки пікнік — 2026» у Лідзе ён удзельнічаў як каскадзёр – паказваў трукі на бочцы. Калі Арцём падскочыў у паветры, яго на хуткасці збіла адна з машын, якая дрыфтавала.
Малады чалавек упаў на асфальт – да яго падбеглі мужчыны, якія за ногі і рукі панеслі Арцёма з пляцоўкі. Шоу працягнулася. Відавочцы здарэння пісалі у сацсетках, што калегі каскадзёра «цягалі яго па дарозе, не дачакаўшыся медыкаў».
Па заяве арганізатараў, “каманда зрэагавала імгненна”. Медыкаў “адразу ж запусцілі ў зону дрыфту” – спецыялісты аказалі першую дапамогу і даставілі каскадзёра ў Лідскую бальніцу.
Арганізатары таксама сцвярджалі, што малады чалавек атрымаў пералом нагі і стукнуўся галавой. Па словах знаёмых Арцёма, сітуацыя больш сур’ёзная — маладога чалавека перавезлі ў бальніцу Мінска.
Хто такі Арцём Пракапенка?
Арцём Пракапенка адзін з самых вядомых каскадзёраў Беларусі. У маладога чалавека больш за 81 тыс. падпісчыкаў у Instagram, таксама Арцём з’яўляецца амбасадорам брэнда Redbull. Некаторыя ролікі з яго трукамі набіралі каля 228 млн праглядаў.
Чытайце таксама: “Хуткія дрыфтанулі ці так з’ехалі?” У Лідзе на дрыфт-шоу пацярпеў каскадзёр



