Гасцініцу “Гродна” па вул. Паповіча, 5 не ўдалося прадаць з аукцыёна 18 жніўня. На яго ніхто не зарэгістраваўся. Раней улады казалі, што ў іх ёсць патэнцыйныя пакупнікі на гасцініцу.

Рэстаранна-гасцінічны комплекс хацелі прадаць за 9 012 850 рублёў ($3,1 млн). У планах было за год распрацаваць і зацвердзіць праект рэканструкцыі пад сучасны гасцінічны комплекс. Увесці аб’ект у эксплуатацыю трэба не пазней за тры гады з дня заключэння дагавора куплі-продажу.

Хто валодаў гасцініцай “Гродна” і што планавалі пабудаваць

У 2016 годзе 16-павярховы будынак гасцініцы “Гродна” выкупіла гандлёва-прамысловая карпарацыя “Цюань Шэн” з правінцыі Ганьсу. Інвестар планаваў укласці ў рэканструкцыю каля $15 млн і адкрыць абноўлены аб’ект у сакавіку 2020 года. У праект уваходзілі гасцінічны комплекс Echeng, бізнес-цэнтр, рэстараны, фітнес-цэнтр, бар і начны клуб.

Рэканструкцыю прыпыніла пандэмія каранавіруса ў 2020 годзе. Перамовы з кітайскім бокам доўжыліся некалькі гадоў. У 2026 годзе гарадскія ўлады выйгралі справу ў эканамічным судзе – гасцініцу вярнулі гораду. Старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель сцвярджаў, што патэнцыйныя пакупнікі ўжо ёсць.