Бар “Блізкі” адкрыўся ў Гродне па адрасе вул. Замкавая, 18. “Ствараем месца, куды хочацца вяртацца пасля доўгіх шпацыраў па Гродне”, – пішуць пра бар стваральнікі.

“Галоўная” пазіцыя ва ўстанове – настойкі. Прапануюць восем пазіцый. Акрамя салодкіх, ёсць хлебная з часнаком і ліманчэла з алоэ. Каштуе порцыя 40 мл 8 рублёў.

Таксама можна выпіць піва — “Лідскае”, кактэйлі і моцны алкаголь. З ежы ёсць хатнія варэнікі і пельмені з даданнем на выбар. Яны абыдуцца ў 22 рублі.

Зараз у установе адкрыта вакансія афіцыянта.

Чытайце таксама: Грэчка з чарніцамі, жывая музыка і “сарамлівы” стрыптыз. Рэстаранам «Беласток» у Гродне і Grodno ў Беластоку споўнілася 50 гадоў