У адной з навучальных устаноў Гродна 49-гадовая супрацоўніца брала хабар у студэнтаў, а ўзамен закрывала ім прагулы і экзамены. Схема выявілася – у дачыненні да супрацоўніцы распачалі крымінальную справу, паведамляе Telegram-канал OC Exclusive. 

Жанчына дапамагла аднавіцца дзяўчыне, якая прыпыніла навучанне: фіктыўна закрыла яе акадэмічную запазычанасць і ўнесла ілжывыя звесткі аб паспяховай пераздачы экзаменаў у дакументы. Акрамя таго, дапамагла пазбегнуць адлічэння студэнтцы-цалевічцы, ператварыўшы яе прагулы ў пропускі па ўважлівай прычыне.

У выніку распачалі крымінальную справу. Супрацоўніцы навучальнай установы пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама: Гродзенец пазычыў $32 тыс., але потым перадумаў вяртаць грошы