У праект рэканструкцыі Палаца тэкстыльшчыкаў унясуць змены. Вядома, што ля будынка будзе дэкаратыўнае падсвятленне з высвечваннем на фасадах дзяржаўнага сцяга. Зменамі праекта зоймецца “Гроднаграмадзянпраект”, стала вядома з апошняй дзяржзакупкі.

На першым паверсе будзе лічбавая выставачная зала імерсіўнага мастацтва, зала для цырымоній на 30 чалавек і пакой для падрыхтоўкі цырымоній. Прадугледзяць чатыры дадатковых кабінета для супрацоўнікаў ЗАГСа.

На другім паверсе можна будзе праводзіць цырымоніі шлюбу на 50 чалавек у фае шматфункцыянальнага прызначэння. Пад’ёмніка не будзе – дапаможнае памяшканне кафэ пераплануюць у кабінет для супрацоўнікаў. Прадугледзяць рабочую зону аператараў гуку і святла. На трэцім паверсе зробяць зону прыёмаў VIP-гасцей, грымёркі, студыі ТБ і гуказапісу.


Палац культуры тэкстыльшчыкаў-былы клуб тонкасуконнага камбіната. Яго пабудаваў Гродзенскі абласны будаўнічы трэст № 11 па праекце 1947 года архітэктара Рожына. Будынак Палаца тэкстыльшчыкаў пачалі рэканструяваць у 2019 годзе.

Чытайце таксама: Экскурсия (вокруг) одного дома. Дворец Текстильщиков