Міліцыя Гродзенскай вобласці працягвае змагацца з экстрэмізмам і субкультурамі. У 2025 годзе яны “выявілі дзейнасць” Telegram-канала са свастыкай і знайшлі падлетка, які гандляваў адзеннем “для скінхэдаў”. Пра гэта сказана ў дакуменце, які трапіў у распараджэнне рэдакцыі Hrodna.life.
У жніўні 2025 года міліцыя знайшла Telegram-канал, створаны ў 2021 годзе. Яго зрабілі навучэнцы лідскай школы. У канале размяшчалася нямецкая свастыка, эмблема СС і «сцяг Трэцяга Рэйха», «зігаванне на перапынках».
У снежні 2025 года ў Ваўкавыскім раёне знайшлі падлетка, які гандляваў адзеннем, “якое носяць «скінхэды» – у тым ліку з выявай неанацысцкай сімволікі.
Чытайце таксама: ВНУ Гродна змагаюцца з “моладзевым экстрэмізмам” па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў


