Малады чалавек учыніў начную стральбу па дарожных знаках. Паспеў пашкодзіць лабавое шкло каля прыпаркаванага аўтамабіля. Міліцыя зброю канфіскавала і адправіла на экспертызу – аказалася, што мужчына страляў з пнеўматычнага пісталета, піша «Вечерний Гродно».
Малады чалавек распавёў, што купіў пісталет на адным з маркетплэйсаў. Навошта ён гэта зрабіў, не патлумачыў. Дакументаў на пнеўматычную зброю ў яго таксама не было.
Судовыя эксперты ўстанавілі, што пісталет вырабілі на заводзе, а яго сярэдняя дульная энергія (паказчык разбуральнай і прабіўнай здольнасці кулі) склала 2,4 Дж – прыкладна з такой жа энергіяй выстрэльваюць кулі з страйкбольнай зброі.
Цяпер супрацоўнікі Дзятлаўскага РАУС праводзяць праверку.
Чытайце таксама: Беларус атрымаў агнястрэльныя раненні ў Польшчы? Версіі краін адрозніваюцца — вось што вядома пра інцыдэнт



