Кнігу «Гродненские ангелы. Гродненский католический некрополь» напісала фатограф і пісьменніца Святлана Несцярэнка. Выданне прысвечана каталіцкай частцы пахаванняў. Папярэдняя кніга, апублікаваная два гады таму, расказвала пра праваслаўную частку могілак, піша Telegram-канал Hrodna 11:27. 

У новую кнігу ўвайшлі гісторыі пра пахаванні з пачатку заснавання могілак і па 1939 год. Каб сабраць інфармацыю аб пахаваннях (дакументы або прапалі, або згарэлі), Несцярэнка вывучала памятныя кнігі Гродзенскага гарадскога архіва. На падрыхтоўку кнігі спатрэбілася каля года.

Выданне складаецца з трох частак — там расказваецца пра помнікі, металічныя фігуры, фатаграфіі і эпітафіі. Таксама ёсць спіс пахаваных.

Наклад у новай кнігі невялікі. Як піша Святлана Несцярэнка на сваёй Facebook-старонцы, «палову накладу ўжо раскупілі». Заказаць выданне можна напрамую ў аўтаркі. Прэзентацыя выдання адбылася 15 красавіка ў капліцы на тэрыторыі некропаля.

Святлана Несцярэнка вядомая тым, што апроч дзвюх кніг пра гродзенскія могілкі напісала гістарычны раман пра графа Валіцкага. Яна таксама рабіла фота для апошняга выдання “Біяграфія вуліц” і фатаграфавала кафляныя печы у гродзенскіх камяніцах.

Чытайце таксама: Як знікаюць старыя могілкі ў Гродне. Топ-7 ракурсаў “да” і “пасля”

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы