Археолагі знайшлі агароджу сінагагальнага двара — яна ўяўляе сабой лінію каменнага падмурка каля дарогі ў цэнтры вёскі. Цяпер спецыялісты змогуць вызначыць параметры двара, паведамляе БелТА.
Далейшыя даследаванні, захаванне і магчымая дэманстрацыя аб’екта магчымы толькі ў рамках усяго комплексу сінагагальнага двара, дадалі спецыялісты.
Таксама археолагі знайшлі калекцыю артэфактаў. Набор кафлі з геаметрычным арнаментам для печы XVII стагоддзя – кафля сведчыць аб тым, што ў названы перыяд тут былі будынкі. Таксама знайшлі шкляную пломбу ад бутэлькі джыну XVIII стагоддзя, магчыма, кантрафактнай, з таўром LOND(O)N — гэта сведчыць аб актыўным гандлі ў вёсцы.
Аднаўляць сінагогу ў Ізабеліне пачалі ў лістападзе 2024. Падчас работ там выявілі падмурак невядомага будынка. Як высветлілася, гэта былі пабудовы кляйне шуль — малой сінагогі, збудаванай у 80-х гадах XVIII стагоддзя.
Чытайце таксама: “Вярнуць мястэчку карані”. Як валанцёры аднаўляюць старыя іудзейскія і лютэранскія могілкі




