Для рэканструкцыі будынка Палаца культуры на плошчы Савецкай, 6 выбіраюць інжынерную арганізацыю па комплексным кіраванні будаўніцтвам. Арганізацыя таксама будзе выконваць функцыі тэхнічнага нагляду.

На работы з гарадскога бюджэту выдзеляць 411 971 рублёў. Выдзелены час – з 2 сакавіка па 31 снежня.

Напярэдадні старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель распавёў пра лёс будынка. Тады ён меркаваў, што ў наступным годзе мясцовыя ўлады знойдуць фінансаванне для рэканструкцыі будынка, пра якую кажуць ужо некалькі гадоў.

Ідэя рэканструкцыі застаецца ранейшай: будынак будзе выкарыстоўвацца як гарадскі ЗАГС з заламі для прыёму дэлегацый. Па праекце частка памяшканняў таксама зойме турыстычны інфармацыйны цэнтр.

Чытайце таксама: «Крыніцы фінансавання не вызначаны». Андрэй Хмель распавёў пра лёс Палаца культуры тэкстыльшчыкаў у Гродне

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы